патае́мны, -ая, -ае.

1. Скрыты ад іншых; сакрэтны.

Патаемнае месца.

Патаемная размова.

2. Загадкавы, таямнічы.

У іх дзеяннях было нешта патаемнае.

|| наз. патае́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумні́шча, ‑а, н.

Разм. Месца, на якім стаяла гумно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

месцапрабыва́нне, ‑я, н.

Месца, у якім хто‑н. знаходзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмапо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Месца ўзлёту касмічных караблёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́льбішча, ‑а, н.

Месца рэлігійных маленняў і ахвярапрынашэнняў язычнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́йня, ‑і, ж.

Месца, дзе мыюць, прамываюць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрабры́нне, ‑я, н.

Спец. Месца пад рэбрамі. Левае падрабрынне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадмо́сце, ‑я, н.

Месца перад мостам, уезд на мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́едзь, ‑і, ж.

Разм. Праедзенае месца. Проедзі на футры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прываро́тнік, ‑а, м.

Месца пераходу страўніка ў дванаццаціперсную кішку.