муж, ‑а; мн. мужы, ‑оў; м.

1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі. Харошы быў гарманіст Ігнась — муж Ірынкі, майстар на працу і на весялосць. Лынькоў.

2. Кніжн. Дзеяч у якой‑н. галіне. Муж навукі. Дзяржаўны муж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́данне, ‑я, н.

Адсутнасць звестак аб чым‑н.; адсутнасць ведаў у якой‑н. галіне. Самая прыкрая рэч, калі чалавек знаходзіцца ў стане поўнага няведання. Колас. Кухарчык адчуваў, што няведанне чужых моў проста падразае яму крылы ў навуку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маста́к, ‑а, м.

1. Творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва (жывапісец, графік, скульптар). Мастак-дэкаратар. Мастак-карыкатурыст. □ Пакуль мастак піша партрэт Роліча, я размаўляю з старым рыбаком. В. Вольскі.

2. Чалавек, які творыць у галіне мастацтва, літаратуры. Мастак слова. □ Чорны — раманіст-эпік, мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст. Для яго адным з важнейшых прынцыпаў быў прынцып гістарызму. Дзюбайла.

3. Пра таго, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой‑н. справе. [Сушылаў] не толькі ўмеў паляваць і рыбачыць, але і гатаваць быў мастак. Шамякін. [Глеб:] — Гаварыць ты не мастак, гэта я ведаю, а думаць над сваім жыцыём кожны павінен. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракаго́ддзе, ‑я, н.

1. Тэрмін, прамежак часу ў сорак гадоў. Параўнальна мала зроблена за мінулае саракагоддзе і ў галіне даследавання сістэмы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове. Суднік.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, здарэння, што адбыліся сорак гадоў таму назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрактыкава́насць, ‑і, ж.

Вопыт, практычныя веды ў якой‑н. галіне. Кожны з хлопцаў адчуў у гэтым позірку прафесійную спрактыкаванасць. Вітка. // Жыццёвы вопыт; веданне жыцця. [Зоська] нават своеасаблівым парадкам давала ацэнкі некаторым справам і людзям. Тут яна выявіла сталую спрактыкаванасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцежая́ (сцежэя́) ’задняе шула ў варотах’ (ТС). Параўн. польск. старое ścieżeja ’завесы’, чэш. stěžej, ст.-чэш. stěžeje ’завесы, стрыжань’, славен. stežȃj ’крук, шпень’, серб.-харв. stežaj ’куст’, stežàjica ’частка завесаў, у якую ўстаўляецца крук’. Прасл. *stežajь (< *ějь) ’калок, шпень’ < *stežь (гл. сцежа), што выводзіцца з і.-е. *steg‑ ’кол, слуп, калода’, параўн. літ. stegerỹs ’сухая галіна’, ст.-в.-ням. stehno ’сукаватая палка, дубіна’ (Сной у Бязлай, 3, 317; Шустар-Шэўц, 1276). Этымалогія тлумачыць старую канструкцыю варот, што мацаваліся на сукаватай галіне, вось якой паварочвалася ў выдзеўбаных у выглядзе ступы калодках. Гл. сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кан’юнкту́ра, ‑ы, ж.

1. Становішча, якое склалася ў пэўнай галіне грамадскай дзейнасці; абставіны, сітуацыя. Міжнародная кан’юнктура. Палітычная кан’юнктура. Спрыяльная кан’юнктура.

2. Сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан таварнай гаспадаркі: змяненне цэн, курс каштоўных папер, аб’ём выпуску прадукцыі і пад. Эканамічная кан’юнктура.

[Лац. conjunctura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этнаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да этнаграфіі. Этнаграфічны музей. Этнаграфічнае даследаванне. □ У канцы 1912 г. для ўдзелу ў этнаграфічным вечары ў Пецярбург другі раз прыехаў Ігнат Буйніцкі. Ліс. Найбольш раннімі працамі Філіповіча ў галіне графікі з’яўляюцца этнаграфічныя замалёўкі. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

Стол сярэдняй велічыні.

Змераць велічыню пакоя.

2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.

В. зарплаты.

В. асігнаванняў.

3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

Пастаянная в.

Бясконца малая в.

Роўныя велічыні.

4. перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

Ён сусветная в. ў навуцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і пад.).

Эстрадны а.

Артысты цырка.

Оперны а.

Заслужаны а.

2. перан. Пра таго, хто валодае высокім майстэрствам у якой-н. галіне (разм.).

Гэта ж а. у сваёй справе.

|| ж. арты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 знач.).

|| прым. артысты́чны, -ая, -ае.

Артыстычнае фае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)