Не́вадвялікая рыбалоўная сетка, нерат’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’вялікая рыбалоўная сетка з двума крыламі і кулём пасярэдзіне’ (полац., З нар. сл.), не́вод ’самая вялікая перасоўная рыбалоўная аднасценная сетка з заходам’ (палес., Крыв., ТС), нэ́вуд ’тс’ (Бес.; пра распаўсюджанне назвы і рэаліі ў Беларусі больш падрабязна гл. Браім, Рыбалоўства, 48–49), укр. не́від, рус. не́вод, нёвод, польск. niewód, чэш. nevod, в.-луж. njewod, н.-луж. nawod, балг. на́вод, нъво́д, ст.-слав. неводъ ’рыбалоўная сетка’. Прасл. *nevodъ, паходжанне якога застаецца няясным; пры наяўнасці рус. пск. вод ’вельмі вялікі невад’, славен. дыял. vada ’доўгая рыбалоўная сетка з двума крыламі’, літ. vãdas ’сетка’, лат. vadsвялікая сетка, крыло невада’, літ. vedė́ja ’рыбалоўная сетка, якую абслугоўваюць два чалавекі’ хутчэй за ўсё звязана чаргаваннем галоснага асновы з *vesti (< ved‑ti), параўн. згадку Пярвольфа аб наяўнасці ў балтыйскіх славян назвы рыбалоўнай сеткі невед (nyewede in vulgari vocatur, гл. Первольф, Германизация балт. славян. Спб., 1876, 113). Адмоўе тлумачыцца табуізацыяй назвы («каб рыбы не пазналі небяспечнага для іх прыстасавання», гл. Фасмер, 3, 55; Махэк₂, 398) ці непрадуктыўным словаўтваральным тыпам усходнеславянскіх назваў з не- для аб’ектаў, што падобныя да адпаведных ім аб’ектаў, але маюць прыкметныя адрозненні тыпу рус. кленне́клен ’Acer campestris’, егла ’ёлка’ ∼ негла (*неегла) ’лістоўніца’, тады водне́вод ’не надта вялікая сетка’ (Маркаў, ЭИРЯ, 8, 1976, 114–115). У рамках той жа этымалогіі тлумачацца аманімічныя формы балг. навод ’невад’ і ткацкі тэрмін ’прасоўванне нітак асновы праз бёрда’ — ад *navesti, у прыватнасці ’прыстасаванне, пры дапамозе якога рыбы накіроўваюцца ў сетку, лавушку’ (гл. Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1981, 49). Гл. таксама Шаур, SP, А 24, 33–37. Непераканальна Ільінскі, IF, 50, 1932, 59–62 (збліжэнне са сновать + суф. ‑од‑). Махэк₂ (398), улічваючы шырокае распаўсюджванне слоў тыпу паўн.-ням. Wate, швед. vada, fin. nuotta, эст. noot ’невад’, лічыць слова «праеўрапейскім», параўн. ват ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паку́тавялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Яруш., Мядз., Бяльк., Касп., Грыг., Нік. Очерки), поку́та ’тс’ (Клім.). З польск. pokuta ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 88). Ст.-бел. покута ’пакута, пакаянне’, ’раскаянне’ < ст.-польск. pokuta (Булыка, Лекс. запазыч., 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партрэ́т ’малюнак, рысунак, вялікая фатаграфія чалавека або групы людзей; апісанне знешнасці персанажа ў літаратурным творы’ (ТСБМ). З рус. портре́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79); у рус. у пачатку XVIII ст. праз нов.-в.-ням. Portrait з франц. portrait (Праабражэнскі, 2, 110; Фасмер, 3, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тралвялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў’, ’гідраграфічныя прылады для даследавання марскога дна’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з англ. trawl ’грунтавы невад у выглядзе доўгага мяшка’, ’цягнуць сеткі па дну’ < лац. tragula ’невад’ (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палоня ’бязлесае месца’ (Выг.), полон ’бязлесае месца, луг, сенажаць’, полонʼнʼа, полонʼка ’луг, паша’, пулон’ ’адкрытае месца без лесу і хмызняку’ (Талстой, Геогр. терм., 74, зах.-палеск.). Польск. ріопіа ’лужайка ў лесе’, паўдн.-польск. piania ’прастора (вялікая плошча поля і лесу)’, ’раўніна’, н.-луж. plon, ptona ’адкрытае месца, на якім няма дрэваў; раўніна’, чэш. plan, plane ’раўніна; пласкагор’е; пляцоўка ў гарах’, славац. plan ’тс’, серб.-харв. дыял. planaвялікая паляна, лужайка ў лесе’, славен. planja ’альпійскі луг, паша’, дыял. plana ’раўніна’. Прасл. роіпь, polnbja. Дэрываты ад прасл. прыметніка polпь < роГе (гл. Брукнер, 422; Скок, 2, 675 і наст.). Падрабязны агляд семантыкі слова і літаратуры гл. Талстой, там жа, 74 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́тачнік, ‑а, м.

1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.

2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.

3. Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.

4. Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мілья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000.000. Мільярд дзеліцца на тысячу. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000.000. Пяць мільярдаў рублёў.

2. звычайна мн. (мілья́рды, ‑аў). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Мільярды.. агеньчыкаў адсвечваліся і ў сняжынках белага покрыва зямлі, занямеўшай у маркотным ззянні месяца. Колас.

[Фр. milliard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Назва аднаго з відаў электрычных засцерагальнікаў. Перапаліць пробкі.

2. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., якая перашкаджае руху, цячэнню; затор. На пераправе ўтварылася пробка. Дзесяткі машын, танкаў; фурманак збіліся ў кучу ля берага. Хомчанка. Кожны імкнуўся хутчэй прабрацца, стварылася пробка, узмацніліся крыкі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руды́, ‑ая, ‑ое.

Рыжа-карычневы. І ўсё ў гэтым чалавеку было рудым — і яркая каўбойка і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы. Лынькоў. Хлопцы ўбачылі, як вялікая рудая вавёрка ледзь справілася ўскочыць на тоўстую елку. Ваданосаў. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка.

•••

Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)