кара́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

Абл. Старая, каравая ануча. — Караўкі! Караўкі! — галёкаў Леўка. — Бабы, маладзіцы, нясіце старыя кофты і спадніцы! Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клец, ‑а; кляцы, ‑оў; м.

Абл. Зуб у баране. А ў кузні кіпела работа. Барану, кляцы якой трэба было нанава ўмацаваць, кавалі наладзілі хутка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяме́ц, ‑мца, м.

Абл. Пчаляр. — [Мядзведзь] прыносіў мёду, хлеба і ўсяго, што [у]давалася сцягнуць на полі ў мужыкоў, у вуллях, у зямца і абы-дзе. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Лянівы. Варушацца леныя птахі, чысцяць дзюбы аб цёплыя нахохленыя грудзі. Пташнікаў. Неўзабаве ў завулку пачуўся лены брэх, відаць, старога сабакі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Абл. Агароджа з тонкага бярвення, закладзенага ў шулы. Панурыя гнядыя коні выйшлі за вароты і стаялі доўга ля замёта. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збло́ціць, зблочу, зблоціш, зблоціць; зак., што.

Абл. Сапсаваць, зглуміць. Многа зблоціла, пад’ела І магла б ісці дадому, Ды па свінскай завядзёнцы Завалілася ў салому. Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гзымс, ‑а, м.

Абл. Карніз. Цяпер галубоў не відно, — спяць і яны, затуліўшыся недзе на гзымсах. Брыль. Запаліла [маці] на гзымсе газоўку. Палахліва пабегла святло. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.

Абл. Гадасць. — Клянецца ў дружбе, павазе і любові, а сам, дзе толькі можна, робіць усялякія гадасці. От гідота! Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гулю́шкі, ‑шак.

Абл. Гулянне, гулянка. Ні адно вясковае вяселле, хрэсьбіны і іншыя гулюшкі не абыходзіліся без таго, каб на іх Марцін не ўчыніў вэрхал. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дако́сіны, ‑сін; адз. няма.

Абл. Тое, што і дакоскі. Сіні час дарагі! Хвалі смольныя сосен. Дзе ж ты знойдзеш другі Час дажынак, дасевак, дакосін. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)