Выслане́ц ’ганец; той, каго паслалі за якой-небудзь справай’ (Нас.), высла́нец ’ссыльны’ (Касп.). Рус. пск. выслане́ц ’ссыльны’. У першым значэнні запазычанне з польск. wysłaniec ’пасол, дэлегат; ганец’, у другім — дэрыват да выслаць з суф. ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́траскі ’тое, што вытрасена’ (Др.-Падб.), вы́трускі ’дробная салома з каласамі пасля малацьбы’ (Бір. Дзярж.). Ад вытрасці, вытрусіць з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. рус. вы́трепки ’дробная жытняя салома, якая застаецца пасля малацьбы’. Гл. таксама трэсці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віго́нь ’паўднёваамерыканская лама з тонкай мяккай шэрсцю, Lama vicugna’; ’тканіна з шэрсці вігоні’; ’пража з сумесі бавоўны і грубай шэрсці’ (БРС, КТС). Запазычана праз польск. ці рус. мову з франц. vigogne (< ісп. vicuña < перуанск. wikunia).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ты (БРС). Рус. вито́й, ви́тый, ст.-слав. (по)витъ, серб.-харв. ви̏т, чэш. vitý, польск. wity. Да віць. Роднасн. літ. výtas, лат. vîts, ст.-інд. vītáḥ ’заблытаны, віты’ (Уленбек, 290; Траўтман, 346; Фасмер, 1, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галу́бнік ’пярэдняя частка хаты’ (Бяльк.). Параўн. рус. голубни́к ’галубятня’ (таксама для назваў, што абазначаюць розныя часткі хаты, голу́бни́ца; гл. СРНГ, 6, 339). Першапачаткова назва гэта была звязана з назвай адпаведнай птушкі, пасля была больш абагульнена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́сла ’паведамленне, сігнал’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. га́сло (гл. Булыка, Запазыч.) ’дэвіз, лозунг, пароль’. Укр. га́сло, рус. (старое) га́сло. Запазычанне з польск. hasło. Фасмер, 1, 396; Булыка, Запазыч., 80; Брукнер, 168; Слаўскі, 1, 410.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Геро́й ’герой’ (БРС). Рус. геро́й, укр. геро́й. Паводле Фасмера (1, 403), запазычанне з франц. héros (< лац. < грэч.). Шанскі (1, Г, 62) мяркуе, што крыніцай запазычання з’яўляецца ням. ці франц. мова. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 1, 607.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мірусце́ць ’імжэць’ (ТС). З морась ’імжа’ (гл.) з устаўным ‑г‑ (гл. Карскі, 1, 360). Магчыма, аналагічным будзе рус. ярасл. мо́рость, мо́рост ’шэрань, іней’, мо́росно ’хмурна, туманна’. Аб пераходзе о > і гл. Карскі, 1, 159–160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навалочка ’мяшок’ карэл. (Шатал.), на́валачка ’навалка’ (БРС, Сцяшк.), на́вылычка ’памянш. ад на́вылка’ (Бяльк.), рус. на́волочка ’навалка’, польск. дыял. nawleczka, nawłoczka ’тс’. Ад навалачы́ць ’надзець, накрыць’, параўн. навалока ’бурка, доўгае адзенне з саматканага сукна’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Небаскроб ’вышынны будынак’ (БРС, ТСБМ). Калька з рус. небоскреб (Крукоўскі, Уплыў, 129), што ў сваю чаргу з англ. skyscraper ’тс’ (Фасмер, 3, 53); параўн. таксама хмарочос ’тс’ (Караткевіч) з укр. хмарочос (калька з ням. Wolkenkratzer).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)