прамыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для прамывання. Прамывальны зонд. Прамывальная машына. Прамывальны прыбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціўда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для засцярогі ад удараў; супрацьударны. Гадзіннік з проціўдарным устройствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пладаго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для выгнання, вытручвання плода (у 2 знач.). Пладагонныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць, прызначаны для паніжэння напружання электрычнага току. Паніжальная падстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скака́льны, ‑ая, ‑ае.

У анатоміі — які дзейнічае пры скаканні, служыць для скакання. Скакальны сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрапля́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для скраплення жывата; проціл. слабіцельны. Скрапляльны сродак. Скрапляльнае лякарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для снавання, прызначаны для снавання. Снавальная машына. Снавальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умацава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаны для надання моцы, устойлівасці. Умацавальныя адкосы. Умацавальныя збудаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцяжа́рвальнік, ‑а, м.

Спец. Рэчыва, якое служыць для ўцяжарвання чаго‑н. Уцяжарвальнікі гліністага раствору.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́са, ‑ы, ж.

Разм. Драўляная дзежка з клёпак, якая служыць для захоўвання розных прадуктаў.

[Польск. fasa ад ням. Fass — бочка.]