ерыхо́нскі, -ая, -ае.

У выразе: ерыхонская трубапра вельмі гучны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спёрты, -ая, -ае.

Пра паветра: душны, нясвежы.

|| наз. спёртасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхля́бісты, -ая, -ае (разм.).

Гразкі, з калюжынамі (пра дарогу).

Расхлябістая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́дбегам, прысл.

Не вельмі хутка, трушком (пра бег чалавека).

Пусціцца п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мро́і, -яў, адз. мро́я, -і, ж.

Мары, летуценні.

М. пра шчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыша́сты, -ая, -ае.

Шэры, такога колеру, як мыш (пра масць коней).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

травае́дны, -ая, -ае.

Які корміцца расліннай ежай (пра жывёл).

Траваедныя жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уразва́лку, прысл. (разм.).

Перавальваючыся, пахістваючыся на хаду (пра паходку).

Ісці ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрыпа́ты, -ая, -ае.

Глухаваты, сіплы, нячысты па тоне; хрыплы (пра гук).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазастава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся, -таю́цца; зак.

1. Застацца дзе-н., не пакінуць якога-н. месца — пра ўсіх, многіх.

Дзяўчаты пазаставаліся працаваць у вёсцы.

2. Не перастаць быць якім-н.пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Дзверы пазаставаліся адчыненымі.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае.

Усюды пазаставаліся сляды.

4. Апынуцца ў якім-н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Дзеці пазаставаліся сіротамі.

5. Апынуцца ззаду — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Фізічна слабыя пазаставаліся ззаду.