вадасцёк, -а, мн. -і, -аў, м.

Збудаванне для адводу, сцёку вады, а таксама пакатае месца, па якім сцякае вада.

|| прым. вадасцёкавы, -ая, -ае.

Вадасцёкавая труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выто́к, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.

Ад вытоку да вусця.

2. перан., чаго. Пачатак, першакрыніца чаго-н.

Вытокі культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчыркну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; адчы́ркнуты; зак., што.

Адкрэсліць, адчарціць, пазначыць.

А. алоўкам цікавае месца ў кнізе.

|| незак. адчы́ркваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́м, -у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеяслова абломваць — абламаць і стан паводле знач. дзеяслова абломвацца, абламацца.

2. Месца, дзе што-н. абламалася.

Палініі аблому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблюбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., каго-што.

Выбраць сабе каго-, што-н. па гусце.

А. месца для адпачынку.

|| незак. аблюбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванпо́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Перадавы вартавы пост, а таксама месца размяшчэння такога паста.

|| прым. аванпо́ставы, -ая, -ае і аванпо́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́леч, -ы, мн. да́лечы, -аў, ж. (разм.).

1. Далёкае месца, аддаленая мясцовасць.

Не паеду ў такую д.

2. Вялікая прастора, прасцяг.

Блакітная д. над галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

Сабрацца ў кучу, у адно месца.

Воблакі скучыліся.

Вучні скучыліся ля дзвярэй класа.

|| незак. ску́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадру́чны, -ая, -ае.

1. Зручны.

Спадручнае месца для адпачынку.

2. у знач. наз. спадру́чны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Памагаты.

Пайшоў у спадручныя да сталяра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́дступ, -у, м.

1. гл. падступіць.

2. звычайна мн. -ы, -аў. Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго-н.

Баі ішлі на подступах да горада.