легкавы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для перавозкі невялікай колькасці пасажыраў, ручнога багажу. Легкавы аўтамабіль. □ Па шашы праляцела адна за адной некалькі легкавых машын. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., чаго.

1. Набыць гандлем у нейкай колькасці. Нагандляваць кучу грошай.

2. Разм. Прадаць чаго‑н. на нейкую суму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагнаі́ць, ‑гнаю, ‑гноіш, ‑гноіць; зак.

1. што. Выклікаць нагнаенне чаго‑н. Нагнаіць рану. Нагнаіць парэз.

2. чаго. Згнаіць у нейкай колькасці. Нагнаіць сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наліне́іць, ‑ею, ‑еіш, ‑еіць; зак., што і чаго.

Правесці шмат паралельных ліній, разлінеіць. Налінеіць сшытак. // Нарыхтаваць такім чынам у нейкай колькасці. Налінеіць паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., чаго.

Спец.

1. Нарабіць формаў для адліўкі чаго‑н.

2. Фармуючы, вырабіць у якой‑н. колькасці. Нафармаваць цэглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папуля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Сукупнасць асобін аднаго віду жывёл або раслін, якія займаюць пэўную тэрыторыю і ўзнаўляюць сябе на працягу вялікай колькасці пакаленняў.

[Ад лац. populus — насельніцтва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператраві́цца 1, ‑травіцца; зак.

Спец. Сапсавацца ад празмернай колькасці едкага рэчыва пры траўленні.

ператраві́цца 2, ‑травіцца; зак.

Засвоіцца ў працэсе стрававання (пра ежу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфіцы́тны, ‑ая, ‑ае.

1. З дэфіцытам (у 1 знач.); нявыгадны. Дэфіцытнае прадпрыемства.

2. Які не задавальняе допыту, недастатковы па колькасці. Дэфіцытны матэрыял. Дэфіцытныя тавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мілітарыза́цыя, ‑і, ж.

Падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця ў капіталістычных краінах мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных; павелічэнне колькасці арміі, узбраення.

[Фр. militarisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыязджа́ць, ‑ае; безас. зак.

Прыехаць у вялікай колькасці. Напрыязджала дэлегатаў. □ Словам, вяселле было як трэба. Гасцей напрыязджала многа, і ўсё не абы-хто. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)