прыганя́ты, ага, м.

Слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты. Галавач. // Разм. Наглядчык. Калючы дрот фашысцкіх канцлагераў, катаванні, голад, здзекі, парабкоўства ў нямецкіх прыганятых — усё гэта давялося паспытаць, «вывучыць» аўтару. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад страціць.

2. у знач. прым. Згублены; патрачаны. Смерць і агонь глыбока раняць душу чалавека, але яшчэ глыбей — страчаная вера. Пташнікаў. Страчаныя пазіцыі былі адваяваны. Мележ. / у знач. наз. стра́чанае, ага, н. Сёння страчанае не вернеш, Не сустрэць яго, Не знайсці. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Зрабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела (часцей плячыма). Сяргей сцепануў плечуком і не адказаў. Крапіва. Ніна галавою сцепанула, каб пазбыцца гэтага непрыемнага ўяўлення. Лобан. // безас. Пра міжвольны сутаргавы рух, скарачэнне мышцаў. Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́дучы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае наступіць, адбыцца. Там гавораць аб будучым шчасці сваім, Аб сумесным жыцці, аб жыцці маладым. Куляшоў. // Наступны. Будучы год. Будучай вясною.

2. Такі, які рыхтуецца, павінен стаць тым, кім яго называюць. Старая маці Зоські спагадна на .. [Сымона] паглядала, як на будучага зяця. Бядуля. [Кастусь] не мог зразумець, чаму так груба і зняважліва адносяцца педагогі да сваіх выхаванцаў — будучых настаўнікаў. С. Александровіч.

3. Дзеепрысл. цяпер. ад быць.

4. у знач. наз. бу́дучае, ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім; сукупнасць наступных падзей. [Сакратар абкома:] — А ты глядзі наперад, Васіль Мінавіч, у будучае заглядвай. Шамякін.

5. у знач. наз. бу́дучае, ага, н. Доля, лёс; кар’ера. Будучае маладога настаўніка. Будучае артыста.

•••

Будучы час гл. час.

У будучым — у далейшым, потым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закава́ны і зако́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закаваць.

2. у знач. прым. Абабіты, акуты металам. Цяпер па закаванаму акну бачыў: спадзяецца не было на што. Кандрусевіч.

3. у знач. наз. закава́ны, ага, м. Пакароны народ, зняволены чалавек. Ходзіць май па свеце, Сонцамі ірдзіцца, Закаваных, спячых Кліча ўстаць, збудзіцца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспява́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад паспяваць ​3.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які паспяхова вучыцца, не адстае ў вучобе. Я ў Яўгенні Пятроўны лічыўся паспяваючым вучнем. Грамовіч.

3. у знач. наз. паспява́ючы, ага, м. Той, хто паспяхова вучыцца, не адстае ў вучобе.

4. Дзеепрысл. незак. ад паспяваць ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утра́тны, ‑ая, ‑ае.

Стратны. — Багаты які кірмаш, — сказаў Алесь. — Багаты, — адказаў Кастусь. — Толькі ўтратны. Бацька казаў, што летась ледзь прадалі пятую частку ўсяго завезенага. Караткевіч. / у знач. наз. утра́тнае, ага, н. Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае. Крапіва. Ужо, каб вяселле раскідаць, трэ было ўтратнае вярнуць. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Паглыбіцца ў чытанне, унікнуць у змест, сэнс напісанага. Дастала [Ганна] газету з сумкі, але ўчытацца не паспела: пачула знаёмую назву — Есяновікі... Аж сэрца замерла.. Хто тут яе зямляк. Лось. Учытаўся я [у кніжку баек Кандрата Крапівы] і ўсцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё, што адбываецца ў жыцці людзей, у жыцці вёскі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апавяда́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто апавядае, расказвае аб чым‑н. Ага, цікава, — успомніў наш, апавядальнік, — як сям’я Белавуса апынулася ў лесе. Гурскі. // Той, хто ўмее добра, выразна апавядаць. Словам,.. [кравец] быў не злы чалавек, гаварун, добры апавядальнік. Барсток.

2. Аўтар апавяданняў; пісьменнік. Маладыя апавядальнікі паглыбіліся ў працу над шырокімі палотнамі — раманамі і аповесцямі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нецярплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не ўласціва цярпенне. Нецярплівы чалавек. □ Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне. Шамякін. / у знач. наз. нецярплі́вы, ага, м.; нецярплі́вая, ‑ай, ж. — Ты раскажы, дзед, што там сёння было? — прасілі нецярплівыя. Якімовіч. // Які выражае нецярпенне. Праз хвіліну пачулася нецярплівае наравістае фырканне каня. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)