Пэ́рнуць ’пекануць, стукнуць’: добро пэрнуу (рагач., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў, параўн. пэцнуць, пілікнуць ’тс’ і пад. Параўн. перыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разма́й ’размарын’ (Мал., Булг., Гарэц., Тур., Кольб.). Ад размары́н (гл.) пад уплывам слова май, паколькі расліна цвіце ў маі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руло́н ’скручаная ў трубку папера, тканіна, цэлафан і пад.’ (ТСБМ). З франц. rouleau ’звітак, трубка’ праз рус. рулон ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́ўка дыял. ‘невялікі вулей для прываблівання пчол’ (ЛА, 1), ‘памост пад вулей на дрэве’ (ЛА, 1). Да ставіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струткі́ ‘пласт з трубачак пад мякаццю грыбной шапачкі’ (Ласт., Сярж.–Яшк.), струтчакі́ ‘трубчастыя грыбы’ (там жа). Да трут, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сувярэ́ка ’недарэка’ (леп., Жыв. НС). Відаць, да папярэдняга пад уплывам няўмека, параўн. ілюстрацыю: сувярэка, зашыць ні сумеіць (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сутыка́ць ’сустракаць’ (смарг., Сл. ПЗБ). На думку аўтараў слоўніка, з літ. sutìkti ’тс’, магчыма, пад уплывам спатыкаць, гл. спаткаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твэ́рыць ’дурэць, гарэзнічаць’ (капыл., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тварыць ’вытвараць’ (гл. тварыць1) пад уплывам чвэ́рыць ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ветрыцца, ‑рыцца; зак.

1. Змяніцца, разбурыцца пад уздзеяннем ветру і іншых кліматычных умоў. Выветрыліся скалы. □ Некалі вывернутыя з магістральнага канала вялікія масы торфу ўжо выветрыліся. Паслядовіч. // Знікнуць пад уздзеяннем ветру, свежага паветра. У хляве пахла прэлым сенам, ..пылам і яшчэ нечым кіслым, відаць, конскім потам, які не выветрыўся за многія гады. С. Александровіч.

2. перан. Забыцца; знікнуць (пра пачуцці і пад.). Багата дзён прайшло з таго часу. Даўно выветрыліся з памяці тыя падзеі. Лынькоў. Сержант тады праўду казаў: «Размяк ты.., нянавісці ў цябе ні кроплі не асталося — выветрылася». Асіпенка. Нядаўняя смеласць, з якой ён абараняў Ганну, ужо выветрылася. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчаці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Наставіць хіб, шчацінне ад злосці, страху і пад. Сабака ашчацініўся, гатовы ўкусіць. // Стаць старчма, дыбам, нібы шчацінне (пра валасы, вусы і пад.). Непакорная чупрына над вузкім сухім ілбом... [Есіпа] яшчэ больш ашчацінілася, плечы ўзняліся аж да вушэй. Дуброўскі. // перан. Выставіць якія‑н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Натоўп загудзеў, скрануўся з месца, і раптам уся трыбуна ашчацінілася па загаду канапатага вінтовачнымі стваламі. Няхай. Ад сонца перасохла зямля на полі, патрэскалася і ляжыць голымі камякамі, ашчацініўшыся рэдкімі вузкімі і вострымі калівамі нізкарослай ярыны. Галавач.

2. перан. Разм. Узлавацца, стаць раздражненым. — Куды, паршывец! — ашчацініліся мужыкі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)