папаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разарвацца, разысціся ў шве; распароцца.
2. перан. Разм. Пароцца, капацца ў чым‑н. некаторы час. Грышка тым часам яшчэ папароўся ў сваіх кішэнях. На далоні ў яго апынуліся два рудыя асколкі. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патало́гія, ‑і, ж.
1. Навука пра ўмовы, прычыны, заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хваробных працэсаў у арганізме чалавека і жывёлы. Лекцыі па агульнай паталогіі.
2. Адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма. Паталогія галаўнога мозгу.
3. перан. Кніжн. Адхіленне ад нормы ў чым‑н. Паталогія паводзін.
[Ад грэч. páthos — хвароба і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́гат, ‑у, М ‑гаце, м.
Абл.
1. Тужлівыя, нудныя гукі; выццё. Скогат ветру. □ Сяржант .. пад новы скогат бомбаў шаснуў убок. Быкаў.
2. перан. Віск, плач. Ты ж выходзіў пад скогат і гвалт Засяваць беларускі папар. І, сустрэўшы нямала цяжкіх перашкод, Дасягнуў ты пастаўленых мэт. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спапялі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў попел.
2. перан. Растраціцца ў барацьбе з чым‑н., у перажываннях (пра жыццё, сілы і пад.). Цяпер ты ўведала — на свеце варта жыць, Гарэць, тужыць і спапяліцца ў дзеях. Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Той, хто займаецца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.). Спекулянтаў Савецкая ўлада не гладзіла па галоўцы. «ЛіМ». Спекулянты і пастаўшчыкі харчоў нажывалі на народнай нястачы велізарныя прыбыткі. «Весці».
2. перан. Той, хто імкнецца выкарыстаць што‑н. у карыслівых мэтах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спла́віцца, ‑віцца; зак.
1. Злучыцца шляхам плаўлення.
2. Аб’яднацца ў непадзельнае цэлае; злучыцца. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль — і калійная, і спажыўная — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў. / у перан. ужыв. Рэальнасць і ўспаміны сплавіліся ў адно. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрут, ‑а, М спруце, м.
Марская жывёла класа галаваногіх малюскаў з мешкападобным целам і васьмю шчупальцамі; васьміног. Тут жа чарнелі карчы-вываратні з фантастычнымі карэннямі, падобныя да страшных спрутаў. Бядуля. / у перан. ужыв. На Захад, таварыш! На логава спрутаў! Фашысцкая пала мяжа. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрэаты́п, ‑а, м.
1. Металічная, гумавая або пластмасавая копія друкарскага набору, якая служыць для друкавання шматтыражных і паўторных выданняў; матрыца.
2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор, якога прытрымліваюцца; шаблон, трафарэт. У многіх артыкулах і вершах сталі стэрэатыпам «крывавыя мазалі» як сімвал працы і людскога гора. Грахоўскі.
[Ад грэч. stereos — цвёрды і typos — адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схаладне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Азяблы. Пятрусь заварушыўся, нацягнуў посцілку на схаладнелыя плечы і заснуў глыбокім сном. Пестрак. // Які стаў халодным. Мерна, роўна шархала .. [Ганна],.. сеяла на слізкую, схаладнелую траву чыстае, як мука, пілавінне. Мележ.
2. перан. Які стаў суровым, строгім. Вочы схаладнелі ад гневу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцьмець, ‑ее; зак.
Зрабіцца цьмяным, змрочным. Калі захад сцьмеў і запаліліся электрычныя ліхтары, ля знясіленага ад чакання Юркі паявіўся Сева. Карпаў. // перан. Стаць менш яркім. Бляск яе вачэй сцьмеў. Вітка. Вобраз тае Данусі, дзеля якой яшчэ нядаўна я быў гатовы на ўсё, раптам сцьмеў. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)