весялі́ць, -лю́, вясе́ліш, вясе́ліць; незак., каго-што.

Выклікаць вясёласць, радасць.

В. дзяцей.

Песня вяселіць душу.

|| зак. развесялі́ць, -лю́, развясе́ліш, развясе́ліць; развясе́лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́валіць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Выкульваючы, выдаліць адкуль-н.

В. седакоў з саней.

|| незак. выва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лізаць, -ліжу, -ліжаш, -ліжа; -ліжы; -лізаны; зак., каго-што.

Ачысціць лізаннем.

В. талерку.

Кошка вылізала кацяня.

|| незак. вылі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́нішчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., каго-што.

Поўнасцю знішчыць.

В. ваўкоў.

|| незак. вынішча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вынішчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́расціць, -рашчу, -расціш, -расціць; -рашчаны; зак., каго-што.

Даць вырасці, даглядаючы, выхоўваючы.

В. сад.

В. дзяцей.

|| незак. выро́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аклі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

Крыкнуўшы, спыніць, падазваць.

А. на вуліцы знаёмага.

|| незак. акліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрыва́віць, -ва́ўлю, -ва́віш, -ва́віць; -ва́ўлены; зак., каго-што.

Параніўшы, пусціць кроў; заліць, вымазаць крывёю.

А. твар.

|| незак. акрыва́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анатамі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Прэпараваць, разрэзаць (разразаць) труп для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіса́нне, -я, н.

1. гл. апісаць.

2. Слоўная абмалёўка каго-, чаго-н, сачыненне, укладанне, у якім што-н. апісваецца.

Геаграфічныя апісанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асаблі́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Характэрная прымета, адметная якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.

А. дзіцячага характару.

Асаблівасці правапісу беларускай мовы.