безадкла́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, выкананне, ажыццяўленне якога не церпіць адкладу. Безадкладная задача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзяйсня́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна здзейсніць, які можа здзейсніцца. Здзяйсняльныя жаданні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыплама́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.такі ж.

Жан. да дыпламант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанчынападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны чым‑н. да жанчыны; такі, як у жанчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незачэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога не парушалі, якому не прычынялі шкоды; цэлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непако́раны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога не пакарылі; які застаўся незалежным. Непакараны народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаліўны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Такі, які не патрабуе штучнага арашэння. Непаліўныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыёмны, ‑ая, ‑ае.

Такі, калі няма прыёму наведвальнікаў. Непрыёмны дзень. Непрыёмныя гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерассядла́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога не рассядлалі, не паспелі рассядлаць. Нерассядланы конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́плачаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які яшчэ не выплацілі (пра плацяжы). Нявыплачаная арэнда.