адзо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны, служыць для адзолу (у 1 знач.). Адзольны чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амартызацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да амартызацыі. // Які служыць для амартызацыі. Амартызацыйнае прыстасаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаецца для капіравання. Капіравальны апарат. Капіравальная папера. Капіравальны аловак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кенатро́н, ‑а, м.

Двухэлектродная электронная вакуумная лямпа, якая служыць вентылем у выпрамніках пераменнага току.

[Ад грэч. kenós — пусты і (элек)трон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаці́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да малацьбы; які служыць для малацьбы. Малацільны агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даба́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць дабаўкай да чаго‑н.; дадатковы. Дабавачны паёк. Дабавачныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзіма́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны, служыць для надзімання чаго‑н. паветрам. Надзімальны кампрэсар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́хальны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для дыхання, удзельнічае ў дыханні. Дыхальныя органы. Дыхальныя шляхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыціскны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які служыць для прыціскання, з’яўляецца прыціскачом. Прыціскная лапка. Прыціскная гайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсяўны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да падсеву; які служыць для падсеву. Падсяўны лубін.