адаспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; ‑спім, ‑спіцё; зак.

Разм. Праспаць пэўны час; паспаць пасля начной змены, дзяжурства і пад. Паўсутак адаспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аздараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; зак.

Палепшыцца, стаць нармальным, пасвяжэць. Спусцілася сонца за лес, пацягнула халадком пасля спякоты, аздаравілася паветра. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духме́нь, ‑і, ж.

Разм. Душнае надвор’е, паветра; духата. Салодкі сон дзіцячы пасля пылу, духмені. Лынькоў. Ад лесу патыхала духменню. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імперыя́л, ‑а, м.

Руская залатая манета (з 1775 г. вартасцю 10 рублёў, а пасля 1897 г. да рэвалюцыі — 15 рублёў).

[Ад лац. imperialis — імператарскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрферо́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамі пасля кантакту з вірусам і робіць іх больш-менш неўспрымальнымі да віруснай інфекцыі.

[Лац. inter — паміж і ferro — нясу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мірапама́занне, ‑я, н.

Хрысціянскі царкоўны абрад, які заключаецца ў крыжападобным памазанні мірам (пасля хрышчэння, пры каранацыі цароў і г. д.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непатапля́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць судна заставацца на вадзе і захоўваць мараходныя якасці пасля затаплення аднаго або некалькіх яго адсекаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

постэмбрыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да часу пасля вызвалення арганізма ад яйцавых і зародкавых абалонак; паслязародкавы. Достэмбрыянальны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́цемак, ‑мку, м.

Цемната, адсутнасць святла, асвятлення. Пасля абеду на выгане сышліся ўсе: да поцемку ставілі шулы, часалі .. падваліны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыхлава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху, злёгку рыхлы. Ціхі лютаўскі дзень. Невялікі марозік. Глыбокі рыхлаваты снег, пакрыты пасля адліг лёдавай скарынкай. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)