нязве́даны, ‑ая, ‑ае.
Які не даследавалі, не вывучалі раней. Цаліну штурмаваць вёз цягнік нас імклівы, У далёкую даль, у нязведаны край. Гілевіч. // Які не давялося перажыць, зведаць; незнаёмы. Сяброўства з пастушкамі было для мяне нязведаным шчасцем. Бядуля. Зусім новае, нязведанае пачуццё агарнула Алега. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазабіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Забрацца, залезці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазабірацца пад стрэхі. Дзетвара пазабіралася на дрэвы.
2. Заехаць, зайсці куды‑н. далёка — пра ўсіх, многіх. [Крыскавец:] — Увогуле пазабіраліся дзеці на край свету! Хто і хаваць нас будзе — не ведаю. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навазі́цца, ‑важуся, ‑возішся, ‑возіцца; зак.
Разм.
1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.). [Насця:] — Прасіла ж цябе прывезці смалякоў. У людзей дрывотні завалены карчамі, а ў нас ні трэскі.. [Цімох:] — Хіба табе навозішся?.. Цягаеш, цягаеш, і ўсё як у прорву... Навуменка.
2. Уволю наездзіцца, накатацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Нагнаць страху, напужаць. Здавалася, што.. і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка. [Салавей:] — Нажахаем мяцежнікаў, закруцяцца яны, як шкурат на агні, тады лёгка будзе прарвацца нашым часцям. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назусі́м, прысл.
Разм. Назаўсёды, зусім. Назусім прыйшоў я, а не ў госці. Кірэенка. [Дзядзька Раман:] — Вы, пане настаўніку, на ўсё лета едзеце да нас? — Так, на ўсё лета, а можа, і назусім. Колас. — Забегла яшчэ раз развітацца, — бадзёра сказала Таццяна. — Перад тым, як паехаць назусім. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растэрміно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Выкананне або выплата чаго‑н. па частках у які‑н. тэрмін. Продаж у растэрміноўку. □ І хоць у .. [Піка], як і ў нас, запэцканыя рукі па локаць, але меў чалавек свой домік на ўскраіне, куплены ў растэрміноўку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыба́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Тое, што і рыбачыць. Калі праз пяць мінут сабраліся рыбаліць, Яраш спытаў сына: — Тарас, ідзеш з намі? Шамякін. Мы праязджалі там мінулай восенню, калі Віктараў бацька вёз, нас рыбаліць на Турэц. Савіцкі. Любяць рыбаліць і многія таварышы Зубава. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ссылаць — саслаць. Ссылка на катаржныя работы. // Вымушанае знаходжанне на пасяленні.
2. Месца, куды сасланы хто‑н. Праз сібірскую ссылку, Выгнанні, Разліў Ён [Ленін] дарогай сваёй Нас павёў у паходы. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэць, стрэ́ну, стрэ́неш, стрэ́не; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і сустрэць. Нас жа стрэнуць у вёсцы, У палескай, у новай, Пасланцоў маладосці Самым ветлівым словам. Нядзведскі. Цяпер жа, пасля гэтага разладу з-за дзічкі, [Платон] стрэў [Марыну] са злосцю: — Га! Прыйшла коза да воза!.. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упаўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што на што і з інф.
Даць паўнамоцтвы на правядзенне чаго‑н., даверыць зрабіць што‑н. ад чыйго‑н. імя. Упаўнаважыць пасла на вядзенне перагавораў. Упаўнаважыць касіра атрымаць грошы па даверанасці. □ — Сход нас і ўпаўнаважыў, — уставіў Вітушка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)