кпі́ны, кпін; адз. няма.
Злыя, абразлівыя жарты, насмешкі над кім‑, чым‑н. Платон Астапавіч ведаў характар сваёй дачкі: яшчэ дзяўчынкай яна не раз сваімі кпінамі і крытыкай выводзіла яго з цярп[ення]. Шамякін. І смех там быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кручкатво́рства, ‑а, н.
Неадабр. Наўмыснае выкарыстанне ўсякіх дробязей, фармальнасцей для зацягвання, заблытвання судовых і адміністрацыйных спраў з карыслівай мэтай. — Хто б ён ні быў і чым бы ён ні кіраваўся, а ён чалавек небяспечны, крамольнік, гэта ясна, прайдоха, не пазбаўлены юрыдычнага кручкатворства, праўда, наіўнага. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́рад, ‑а, М ‑дзе, м.
Лаянк. Мучыцель, кат. — Божа мой, божа! За што мне такая кара! Лепш бы я малою памерла, чым жыць з такім ірадам, з такім п’яніцам. Колас. — Што ім трэба, ірадам? Чаму ім няма спакою ад таго, што людзі мірна жывуць? Шамякін.
[Па імені цара Іудзеі Ірада, які паказваецца ў евангеллі вельмі жорсткім.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зама́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замасліць.
2. у знач. прым. Запэцканы маслам, чым‑н. тлустым; зашмальцаваны. Васіль стаяў каля стала — як прыйшоў з працы, у замасленай спяцоўцы, у шапцы. Шуцько. Часткі разабранага кулямёта ляжалі на стале, сярод шматкоў замасленай кудзелі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што або чым.
1. Рэзкім узмахам падняць, занесці для ўдару; замахнуцца (у 1 знач.). Замахнуць сякеру над галавой. □ Заўважыўшы Міколку, [машыніст] сярдзіта замахнуў на яго рукой. Лынькоў.
2. Разм. Падмесці на скорую руку; змахнуць. Замахнуць смецце ў вугал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запо́ўніцца, ‑ніцца; зак.
Стаць поўнасцю занятым, напоўненым чым‑н. У адно імгненне запоўнілася ўся вуліца старымі і малымі. Пестрак. На адзін момант Саўка дужа здзівіўся, што ён ляжыць у сене, але гэты часовы прарыў і пустата ў яго памяці борзда і востра запоўніліся ўспамінамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Па якіх‑н. прыметах прыйсці да правільнай думкі аб чым‑н.; пазнаць, зразумець. Шынкевіч па пустым правым рукаве здагадаўся, што перад ім Карніцкі. Паслядовіч. Дзяўчына пусцілася ў будку бацьку папярэдзіць, а каб кантроль не здагадаўся, яна бокам дарогі пабегла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затка́цца, ‑ткуся, ‑тчэшся, ‑тчэцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца тканым узорам. // перан. Зацягнуцца, пакрыцца чым‑н. Лес заткаўся смугою.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уставіцца пры тканні; уткацца. Нітка роўна заткалася.
3. Заседзецца за кроснамі. // Запрацавацца, стаміцца ткучы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зая́ўка, ‑і, ДМ ‑яўцы; Р мн. ‑явак; ж.
1. Афіцыяльная заява аб сваіх правах або атрыманні правоў на што‑н. Заяўка на вынаходніцтва.
2. Заява з патрабаваннем чаго‑н., з просьбай аб чым‑н. Заяўка на білеты. Заяўка на матэрыял. Канцэрт па заяўках радыёслухачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Добра знаёмы, прывычны. Прайшлі чарадою Гады за гадамі, Нязвыклае стала Штодзённым і звычным. Хведаровіч.
2. Які прывык да чаго‑н., звыкся з чым‑н. Да баявой прыгоды звычны, Без меркаванняў і разваг Шынель скідае пагранічнік, Бяжыць з вінтоўкай па слядах. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)