Паюрго́нія ’герань, вазон’ (мядз., Жыв. сл.) — скажонае (пад уплывам юргі́ня) пеларго́нія, якое паходзіць са ст.-грэч. πελαργός ’бусел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераблагава́ць ’пакінуць зямлю пад аблогу’ (Ян.). Да пера- і аблогаваць ’зарастаць дзірваном, знаходзіцца ў запушчаным стане’ < аблог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясня́к ’праснак’ (карэліц., Шатал.). Да пляскаць (гл.). Суфікс -ак, як у праснак, распадабненне ‑ак > ‑як пад уплывам ‑ля‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шалець: каб це пашалець у зяпа! ’паўтарамесячная гарачка’ (гродз., Шн. 2). Ад шсшець, шал (гл.) пад уплывам пошасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прам ’трама’ (лун., З нар. сл.). Відаць, з польск. tram ’трама’ пад уплывам прамы, просты і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратану́ць (у лаянцы) ’згінуць, прапасці, утапіцца’ (Шат.). З патануць з заменай прыставак па‑ на пра- (пад уплывам прапасці?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пыры́ца, пырыця ’страказа’ (Сіг.), параўн. укр. лемк. пириця ’матылёк’. Відаць, утворана ад пырыць ’растапырваць (крылцы і пад.)’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пышані́ца ’пшаніца’, пышанішній ’пшанічны’ (Бяльк.). Фанетычныя варыянты да пшаніца (гл.), магчыма, пад уплывам пашня, нотніца ’збажына, збожжавыя’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздума́ць ’раздзьмухваць’, ’раздуваць’, раздума́нне ’раздзьмухванне’ (Юрч. СНЛ), рус. смал. раздума́ць ’раздуваць агонь’. Ад дуць (гл.) пад уплывам дзьмуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раста́ць ’перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла’, ’знікнуць, рассеяцца’ (ТСБМ, Сцяц.), роста́ць ’распусціцца; адтаяць’ (ТС). Гл. таяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)