паа́ркушны, ‑ая, ‑ае.

Такі, колькасць якога вылічваецца па аркушах. Пааркушны ганарар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, па якому падыходзяць куды‑н. Падыходная траншэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пінгвінападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны да пінгвіна, такі, як пінгвін. Пінгвінападобная качка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбіўны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Такі, які прыбіваюць. Прыбіўная паліца. Прыбіўная падкоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супараўна́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што можа быць параўнаны з іншым (іншымі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

язджа́лы, ‑ая, ‑ае.

Такі, па якім многа ездзілі; біты. Язджалая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зноў, прысл.

Яшчэ раз; да таго ж.

З. пайшоў дождж.

Вы з. тут строіце падкопы?

Зноў жа і зно́ў-такі (разм.) — да таго ж, у дадатак.

Вакол крам ды зноў к нам (прымаўка; разм.) — вярнуцца ні з чым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўва́жлівы, -ая, -ае.

1. Рассеяны, без дастатковай увагі.

Н. слухач.

2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.

Н. да сям’і.

3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.

Няўважлівыя прычыны.

|| наз. няўва́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усё-такі і (разм.) усё-ткі, злуч. (звычайна ў спалучэнні са злучнікамі «а», «але», «і») і часц.

Тым не менш, нягледзячы на што-н.

Я многа пражыў на свеце, а ў. такое бачу ўпершыню.

У. ты не паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)