наўгало́п, прысл.
Наўскач, галопам; вельмі хутка. Конь узвіўся на дыбы, пераскочыў лужыну і памчаў наўгалоп. Сіняўскі. Невялікі дарашаваты конік стараўся з усіх сіл і імчаў наўгалоп. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., што.
Разм. Спрытна і хутка ажыццявіць, зрабіць што‑н. — Нам, браце мой, трэба работку адну правярнуць, — пачаў Ярмоленка сваім грубаватым голасам. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскватарава́цца, ‑руецца; ‑руемся, ‑руецеся, ‑руюцца; зак.
Размясціцца па кватэрах. [У цэнтры раёна] з’явіліся нямецкія салдаты і раскватараваліся па хатах. Чорны. [Вольга] пісала, што хутка пакінуць Вільню і раскватаруюцца ў Варшаве. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскружы́цца, ‑кружуся, ‑кружыюся, ‑кружыцца; зак.
Пачаць хутка кружыцца. Куды і стома дзелася ў брыгадзіра! Падхапіў дзяцей, раскружыўся — аж пазайздросцілі хлопцы, лена плетучыся за ім у інтэрнат. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыбалаве́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам; звязаны з лоўляй рыбы. Рыбалавецкая арцель. Рыбалавецкія калгасы. □ Хоць .. [Алег] і гарадскі хлопчык, ды хутка асвоіў рыбалавецкую справу. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэквізі́тар, ‑а, м.
Той, хто адказвае за рэквізіт (у 1 знач.). Я хутка пазнаёміўся з касцюмерамі, што апраналі мяне на спектаклях, з грымёрам і з рэквізітарам. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сястры́н, сестрына, сестрыно.
Які належыць сястры (у 1 знач.), уласцівы сястры. Сястрын абавязак. □ І раптам добры жаль ахапіў Майчына сэрца. Яна хутка прайшла ў сястрын пакой. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвілі́нны, ‑ая, ‑ае.
Кароткачасовы, які хутка праходзіць. Глухі стогн прарэзаў хвілінную цішыню. Лынькоў. Але .. [Максім] ужо ўзяў сябе ў рукі, і вытрымка.. узяла верх над хвіліннай слабасцю. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуткабе́жны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Хуткі ў руху. Дзе хуткабежных рэк задор, Дзе вадаспады, як віхор, Спачын чакае нас. Ліхадзіеўскі. // Які хутка праходзіць, кароткі ў часе. Хуткабежныя гадзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сухуля́т ’сухі лес’ (Дабр.). Магчыма, ад польск. suche lato (гл. сухі, лета), “калі хутка ссыхае сырое дрэва” (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 53).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)