папя́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм.

1. Напружыць усе сілы, напружыцца. Для таго, каб знадворку адчыніць дзверы чайной, трэба было добра папяцца. Сабаленка. [Варановіч] упёрся нагою ў сцяну, плячом — у каня каля спіны і папяўся. Конь .. пачаў паднімацца. Чорны.

2. перан. Намагчыся зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́куль, прысл. і злучнік.

Разм. Тое, што і пакуль. А покуль тут свая ахова, — За зброю — вілы ды тапор. Астрэйка. Дымную печку палілі ўночы, аж покуль яна не чырванела ад жару. Асіпенка. Не застаўся родны дом Без гаспадара, Покуль конь і я з канём — Жыхары двара. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Памянш. да рысора.

2. Разм. Каляска на высокіх рысорах. Увечары, калі .. [Міхась] блукаў на дварэ і чакаў брата, каб разам вячэраць, да іх хаты рыжы конь падкаціў добрую рысорку, на якой сядзелі Пятрусь і незнаёмы мужчына. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Прымусіць паверыць у што‑н., пераканаць у чым‑н. [Чарноў] бачыў і разумеў, што Міхалу яго выбар не падабаецца, і стараўся як мага растлумачыць, упэўніць яго, што «Урал» добры конь. Васілевіч. Два наступныя допыты толькі ўпэўнілі капітана ў віноўнасці абодвух затрыманых. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Тое, што і каціцца¹ (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

Мячык качаецца па падлозе.

2. Пераварочвацца, перакульвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу).

К. ў траве.

Конь качаецца па зямлі.

Дзеці качаюцца ў снезе.

3. Ляжаць без справы, без сну (разм.).

К. да раніцы ў ложку.

4. Быць хворым (разм.).

Цэлы месяц качалася з пабітай нагой (разм.).

|| наз. кача́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упя́цца, упну́ся, упне́шся, упне́цца; упнёмся, упняце́ся, упну́цца; упя́ўся, упя́лася; упні́ся; зак.

1. чым у што. Уперціся ў што-н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення або моцна ўчапіцца за што-н.

У. ў дзверы і не пускаць каго-н. У. рукамі ў баранку аўтамашыны.

2. Напружыць свае сілы, напяцца.

Конь упяўся і крануў воз з месца.

3. перан. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым-н. (разм.).

Упяўся і не пусціў мяне ў паездку.

|| незак. упіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́цца, да́мся, дасі́ся, да́сца; дадзі́мся, дасце́ся, даду́цца; да́ўся, дала́ся, дало́ся; да́йся; зак.

1. Дазволіць што-н. з сабой зрабіць; паддацца.

Конь не даўся Сяргею.

2. Засвоіцца, паддацца асваенню.

Матэматыка яму далася лёгка.

3. Стукнуцца чым-н. аб што-н. (разм.).

Моцна даўся галавой аб вушак.

4. Стаць прадметам увагі (разм.).

Даўся табе гэты пустаслоў.

Дацца ў знакі (разм.) — даняць, надоўга запомніцца.

Дзіву дацца — моцна здзівіцца.

|| незак. дава́цца, даю́ся, дае́шся, дае́цца; даёмся, даяце́ся, даю́цца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рабо́чы ’працоўны’, ’работнік’ (ТСБМ), ’прыстасаваны да пэўнага віду работы’, ’працалюбівы’: рабочы конь (Касп., Стан.; паст., вільн., Сл. ПЗБ), ’работнік’ (брасл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад рабіць (гл.), параўн. кароткую форму рабо́ч ’працалюбівы’: рабоч, да не багат (Сержп. Казкі); субстантывацыя адбылася, хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. рабочий ’прадстаўнік рабочага класа; наёмны рабочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́са ’наўскач’: кабылка прэ cyca (Сержп. Казкі), даў cyca ’задаў стракача’ (Сержп. Прымхі). Запазычана праз польск. sus, szus ’доўгі скачок’ з ням. Schuss ’скок’ (Брукнер, 558; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 376; ЕСУМ, 5, 481). Магчыма, пасрэдніцай выступала мова ідыш, параўн. susконь’ (Астравух, Ідыш-бел. слоўнік, 726), гл. таксама Штэрн, Wörterbuch, 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уходи́тьII сов., прост.

1. (изнурить) ухо́даць, змардава́ць, знясі́ліць;

2. (убить, погубить) ухо́даць; загубі́ць, замардава́ць; збаёдаць;

3. (промотать) ухо́даць;

уходи́ли си́вку круты́е го́рки погов. быў конь, ды з’е́здзіўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)