Брыво́, брыва́ (Касп., Бяльк., Бір. Дзярж.). Рус. бровь, укр. брова́, польск. brew, чэш. brva, ст.-слав. бръвь, серб.-харв. о̏брва. Прасл. *bry (родн. скл. *brъve). І.‑е. *bhrū‑s ’брыво’ (: *bhreu̯‑). Параўн. літ. bruvìs, грэч. ὀφρῦς, ст.-інд. bhrū́ṣ, ст.-англ. brú, ст.-в.-ням. brāwa (ням. Braue, Augenbraue). Бернекер, 91; Траўтман, 38; Слаўскі, 1, 42; Фасмер, 1, 215.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вайе́ ’галоўная частка сахі ад ручак да ярма’ (Выг. дыс.). Рус. воё ’дышаль’, укр. воє, війя, польск. oje, в.-луж. памянш. wojko, н.-луж. wojo, чэш. oj, voj, ст.-чэш. oje, славац. oje, балг. ои́ще, серб.-харв. oje ’тс’. Прасл. *oje. І.‑е. паралелі: грэч. οιήιον ’стырно’, ст.-інд. īṣá’, хец. hi̮šša‑ ’тс’ (Фасмер, 1, 331; Рудніцкі, 1, 422).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Логіка ’навука аб законах і формах мыслення’, ’ход разважанняў’, ’унутраная заканамернасць’ (ТСБМ); ст.-бел. лоика (1519 г.) запазычанне са ст.-польск. loika (пры наяўнасці і logika, якое з с.-лац. logica (дзе ‑gi‑ > ‑ji‑) < лац. logica < ст.-грэч. λογική (τέκνα) ’навука размаўляць, весці дыспут’ (Слаўскі, 4, 324; Булыка, Лекс. запазыч., 161). Крукоўскі (Уплыў, 81) выводзіць лексему з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гром ’гром’. Сюды ж грыме́ць. Параўн. рус. гром, греме́ть, укр. грім, гримі́ти, польск. grom, grzmieć, чэш. hrom, hřměti, ст.-слав. громъ, грьмѣти. У аснове ляжыць і.-е. гукапераймальнае *ghrem‑: *ghrom‑ (апафанічныя варыянты). Параўн., напр., грэч. χρεμίζω, χρόμος ’шум, гук’. Сюды ж і бел. граме́ць (але з іншай рэфлексацыяй ‑рь‑). Слаўскі, 1, 347, 372–373; Фасмер, 1, 455, 460.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіга́нт ’гігант’ (БРС). Рус. гига́нт, укр. гіга́нт. Паводле Шанскага (1, Г, 67–68), для рус. мовы крыніцай з’яўляецца грэч. γίγας, ‑αντος (у рус. мове з XIV ст. ужо ў форме гигантъ). Фасмер (1, 404–405) мяркуе, што ў новыя часы рус. мова запазычыла гэта слова з ням. Gigant. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай была, здаецца, рус. мова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дагма́тык ’дагматык’ (БРС). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. догматик, якое Шанскі (1, Д, Е, Ж, 151) лічыць уласна рус. словам, якое ў сучасным значэнні адзначаецца ў слоўніках з 1891 г. (раней яно мела некалькі іншую семантыку: ’царкоўны пісьменнік, які тлумачыць дагматы веры’, ’від царкоўных песнапенняў’). Першакрыніцай рус. слова з’яўляецца грэч. δογματικός, якое ўжывалася як эпітэт вядомых багасловаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́мар (Яруш., ТСБМ), нумір (Бяльк.). Запазычана праз польск. numer, ням. Nummer з лац. numerus, першапачаткова са значэннем ’удзел, лік’, параўн. Кюнэ, Poln. 81. Праз рус. но́мер запазычана магіл. но́мір (гл. ныміра́, Бяльк.), спец. пра рус. слова гл. Сандлер, ЭИРЯ, 3, 20–26. Лац. numerus звязваюць з грэч. νέμω ’дзялю’, ст.-в.-ням. nēman ’узяць’ (Вальдэ-Гофман, 253, 538).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кандзе́йка ’невялікая гліняная міска з ручкай’ (Растарг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу (паўсюдна), дзе кандея, кандейка ’яндоўка, коўш’, ’гаршчэчак’, ’місачка’, ’глячок’, ’медная міска замест званка (у кляштарах)’, укр. кандшка. кондійка ’сасуд для асвячэння вады ў царкве’, ст.-рус. кандия. З с.-грэч. κοντίον ’медная міска, якая выкарыстоўваецца манахамі ў манастырах’ (Фасмер, 2, 179). Іншыя, малаімаверныя версіі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́рта 1 ў картачнай гульні. Гл. карта 3.
Ка́рта 2 ’геаграфічная карта’. Гл. карта 3.
Ка́рта 3 ’дакумент, пасведчанне’ (КЭС, лаг.), ’ліст, запіска, паштоўка’ (Нас., Шат., Шн., Гарэц., Др.-Падб., Булг., Мал., Шпіл., Сержп.). Старое запазычанне (1539) з польск. karta, якое з італ. carta < лац. charta ’папера’ < ст.-грэч. χάρτης (Булыка, Запазыч., 142; Фасмер, 2, 203).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асо́т ’расліна Sonchus L.’, назва дастасоўваецца і да іншых раслін (Cirsium arvense, Chondrilla junces), ацот ’тс’ (Бяльк.). Рус., укр. осот, польск., чэш. oset (чэш. дыял. таксама voset, (v)osti, vôst, octak), балг. осът, славен. osát. Да і.-е. *akʼ‑ ’востры’, прадстаўленага між іншым у грэч. ἄκανος ’чартапалох’, літ. ãšatas ’конскі волас’ (Мейе, Études, 299). Гл. востры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)