здыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Паміраць (пра жывёлу і, груба, пра чалавека).

З. ад нуды (перан.: вельмі нудзіцца, сумаваць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́рад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Імя вельмі жорсткага цара Іўдзеі.

2. перан. Мучыцель, кат.

Фашысцкія ірады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калы́м, -у, м.

1. У некаторых народаў Усходу: выкуп за нявесту.

2. перан. Пабочны заробак (разм.).

|| прым. калы́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каніба́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Людаед (кніжн.).

2. перан. Жорсткі, люты чалавек.

|| прым. каніба́льскі, -ая, -ае.

Канібальскія норавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легкакры́лы, -ая, -ае.

1. Хуткі ў палётах, рухах; з лёгкімі крыламі.

Легкакрылая чайка.

2. перан. Зменлівы, няўстойлівы, мімалётны.

Легкакрылая радасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мешані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Сумесь чаго-н. разнароднага.

2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым-н.

М. ў галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ташны, -ая, -ае.

1. Ад якога становіцца моташна.

М. пах.

2. перан. Агідны, цяжкі і прыкры.

|| наз. мо́ташнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наспіртава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Насыціцца спіртам.

2. перан. Напіцца п’яным (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Сагнуць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. галіны.

Гора не пазгінала людзей (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пату́хлы, -ая, -ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць.

Патухлая зорка.

2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд).

Патухлыя вочы.