да́льні, ‑яя, ‑яе.
1. Аддалены ад каго‑, чаго‑н. больш, чым іншыя; проціл. бліжні. Дальнія палеткі. Дальняя мэта. Дальні тыл. □ Снапы .. ляжалі не толькі блізка. Былі і.. у дальнім кутку. Мележ. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Дальняя дарога. Дальняе плаванне. Дальні рэйс.
2. Тое, што і далёкі (у 3 знач.). [Сілівона] спаткала цётка Аксіння, якая даводзілася яму дальняй сваячкай. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кіравацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Разм. Выйсці, выехаць у пэўным кірунку. Даехаўшы да Вялікага скрыжавання, ..[аўтаматчыкі] выкіраваліся на шашу. Чорны. // Пралегчы ў якім‑н. кірунку. Вось дарога з пясчанага ўзгорка пакацілася ўніз і выкіравалася ў алешнік. С. Александровіч.
2. перан.; на каго. Разм. Стаць кім‑н., дасягнуць пэўнага чыну, пасады і пад. [Сцяпан Крыніцкі пра Быкоўскага:] Ён не [зусім] яшчэ зяць, але скора на яго выкіруецца. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глей, ‑ю, м.
1. Адклады на дне вадаёмаў, у састаў якіх уваходзяць найдрабнейшыя часцінкі мінеральных і арганічных рэчываў; іл. Азёрныя глеі, запаўняючыя большым або меншым слоем дно азёрнай катлавіны, складаюцца з сумесі арганічных і мінеральных часцінак. Прырода Беларусі.
2. Слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтварыўся пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый. Сіняватая ад глею дарога ідзе паміж тарфянога балота і поля. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звіцца.
2. Згінацца, выгінацца з боку ў бок. Хвост змяі сутаргава звіваецца. В. Вольскі. // Мець форму звілістай лініі, прымаць звілісты напрамак (пра раку, дарогу і пад.). Налева, за поплавам, звівалася рэчка. Асіпенка. Ранюткі час. Нідзе нікога, Між дрэў звіваецца дарога, А па дарозе ты з кашом У лес шыбуеш. Колас.
3. Зал. да звіваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Пакрыцца потам, спацець — пра ўсіх, многіх. Пілуючы сухастоіны і кладучы вазы, яны папацелі. Чорны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Запацець — пра ўсё, многае. Вокны папацелі.
3. Пацець некаторы час. Дарога да горада цяпер не здоўжылася. Затое пакуль [Язэп] перайшоў увесь горад — папацеў. Асіпенка. — Бачу, што здорава табе давялося папацець над гэтымі разлікамі, — загаварыў Дзямід Сыч. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца слабым ці больш слабым (у 1, 2, 5, 7–9, 14 знач.). Дарога далёкая, цяжкая, коні слабеюць. Брыль. Ён [воўк] рэшту сіл ізноў збірае. Мацней на лапы налягае, Ды іх няма за што зацяць, Яны слабеюць, слізгацяць. Колас. З кожным днём слабела вастрыня зроку. Марціновіч. Пустаты няма. Там, дзе слабее палітычная работа, ажывае чужая ідэалогія. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хму́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць хмурнага; згушчэнне хмар; воблачнасць. Новая шасэйная дарога адлівала белаватым колерам у цёплай хмурнасць ціхага дня. Чорны.
2. перан. Хмурны выгляд, панурасць. Толькі Корч часам прыб’ецца, прыстане, пагоніць хмурнасць на Васіля, але Ганна ўмее ўжо разганяць гэту хмурнасць. Мележ. Твар майстра быў прасветлены, хмурнасць яшчэ крыху жыла ў вачах, але глядзелі яны ўжо зусім добра і спагадліва. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прое́зжий
1. прил. (проезжающий) падаро́жны, прае́зджы; (годный для проезда) прае́зны;
прое́зжие лю́ди падаро́жныя (прае́зджыя) лю́дзі;
прое́зжая доро́га прае́зная даро́га;
2. сущ. падаро́жны, -нага м., прае́зджы, -джага м.;
здесь ма́ло прое́зжих тут ма́ла падаро́жных (прае́зджых).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прало́г 1 ’дарога, вымашчаная дошкамі’ (Мат. Гом.). Рус. пролог ’даліна, лагчына ў гарах’. Бязафіксны назоўнік ад *пралагаць, параўн. пралажыць < лажыць (гл.). Разыходжанні ў семантыцы ўказваюць на самастойнае ўтварэнне пры прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі.
Прало́г 2 ’уступная частка літаратурнага ці музычнага твора’ (ТСБМ). Праз рус. пролог ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) з ням. Prolog або франц. prologue, якія, у сваю чаргу, праз лац. prologus узыходзяць да грэч. πρόλογος (гл. Фасмер, 3, 375).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́са ‘лінія на карце ці на зямлі, якая намячае кірунак’, ‘дарога, якая злучае два аб’екты, населеныя пункты’, ‘след трасіруючай кулі, снарада’ (ТСБМ). Праз польскую (trasa) ці рускую (трасса) мовы з нованям. Trásse ‘траса’, якое з франц. tracé ‘тс’ < tracer ‘намячаць, пазначаць калочкамі дарогу’, ‘пракладваць лыжню’, якое ўзыходзіць да нар.-лац. tractiare < tractare < лац. trahere ‘цягнуць’ (Чарных, 2, 258; Голуб-Ліер, 487; SWO, 1980, 772; ЕСУМ, 5, 623; Арол, 4, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)