прае́сці сов., в разн. знач. прое́сть;

моль прае́ла сукно́ — моль прое́ла сукно́;

п. гро́шы — прое́сть де́ньги;

іржа́ прае́ла вядро́ — ржа́вчина прое́ла ведро́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эквівале́нт, -ту м., в разн. знач. эквивале́нт;

гро́шы з’яўля́юцца ўсеагу́льным ~там — де́ньги явля́ются всео́бщим эквивале́нтом;

механі́чны э. цяпла́физ. механи́ческий эквивале́нт тепла́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прах ’цела чалавека пасля смерці’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’пыл’, ’зямля; пагібель’ (Нас.), ’гніллё’ (Ян.), ’мноства, шмат’ (ТС), пра́хі ’малаздольныя, гультаяватыя пачаткоўцы-нячысцікі, якія служаць на пабягушках у іншых нячысцікаў’ (Нік., Няч.). Запазычанне з ц.-слав. прахъ замест усх.-слав. порохъ (гл. Фасмер, 3, 355; ESJSt, 12, 697). Адносна шляхоў запазычання гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 61; Цыхун, Зб. памяці Талстога, 418. Значэнне пра́хі выводзіцца з ’мелкі, дробны’. Ускосная семантычная аналогія ў чэш. prachyгрошы’, першапачаткова — ’дробныя грошы’ (гл. Махэк₂, 478). Паводле Нікіфароўскага (Нік., Няч., 33), эўфемізм да слова чэ́рці (гл. чорт), параўн. чэш. дыял. prachél ’чорт’. Значэнне ’мноства’ на базе значэння ’пыл’ (’многа, як пылу’). Відаць, не звязана з н.-луж. prach ’толькі што, якраз’, адносна якога гл. Шустар-Шэўц, 2, 1148. Далей гл. порах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камітэ́тчык, ‑а, м.

Разм. Член камітэта. Настаўнік перапісаў на паперы прозвішчы камітэтчыкаў і падаў паперу бліжэйшым, каб на ёй распісаліся. Галавач. Мацей Сіпак падбіваў камітэтчыкаў на пабудову паравога млына, абяцаў і грошы пазычыць і рабочай сілай дапамагчы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Страціць сваю маёмасць, багацце; збяднець. [Рамізнік:] — Я гандляваў селядцамі, балыком, пане. Потым, як гэты Даўгавус адкрыў яшчэ і гастраном, усе мы разарыліся. Лупсякоў.

2. Разм. Патраціць на што‑н. грошы. Разарыцца на кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узно́с, ‑у, м.

1. Унясенне грошай за што‑н., на што‑н. Адпрацавалі [камсамольцы] па чатыры дні ў лесе і першыя аддалі свой заробак на ўзнос. Пальчэўскі.

2. пераважна мн. (узно́сы, ‑аў). Унесеныя за што‑н. грошы. Членскія ўзносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укра́дзены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад украсці.

2. у знач. прым. Здабыты крадзяжом, прысвоены цішком. [Тварыцкі:] «Можа яны там хавалі ўкрадзеныя грошы Чорны. Так ваяўнікі і не агледзеліся, як ад украдзенай авечкі не засталося і следу. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фунда́тар, ‑а, м.

Той, хто засноўвае што‑н. або дае грошы на заснаванне чаго‑н. Пра моладаўскі звон мы ведаем амаль усё: дзе і калі ён быў адліты, імёны майстра, фундатара і верагоднага аўтара ці рэдактара тэкстаў. «Помнікі».

[Польск. fundator з лац. fundator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Захопліваючы, грабучы, збіраць у адно месца.

З. сена.

2. перан., што. З прагнасцю захопліваць, прысвойваць або многа атрымліваць, зарабляць (разм.).

З. вялікія грошы.

3. Грэбці вёсламі, рукамі.

Глыбока з.

4. Тое, што і грэбці (у 2 знач.).

|| зак. загрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валю́та, -ы, ДМю́це, мн. -ы, валю́т, ж.

1. Грашовая сістэма краіны, а таксама грашовыя адзінкі гэтай сістэмы.

Залатая в.

2. зб. Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках.

Замежная в.

|| прым. валю́тны, -ая, -ае.

Валютныя аперацыі.

Валютны курс — суадносіны паміж рознымі валютамі (у 1 знач.), кошт грашовай адзінкі адной краіны, выражаны ў валюце (у 1 знач.) другой краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)