го́ладна,
1. Прысл. да галодны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра галодны стан, адчуванне голаду кім‑н. Было страшна, голадна, але Анатоль ніколі не хныксіў, ніколі не наракаў на цяжкасці. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́мна,
1. прысл. З дымам, вылучаючы многа дыму. Дымна ў печы дровы і карчы палаюць. Танк.
2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці дыму дзе‑н. Ля агню было ўтульна, хаця крыху дымна і душна. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жахлі́ва,
1. Прысл. да жахлівы.
2. у знач. вык. Разм. Пра вельмі неспрыяльныя абставіны, цяжкія ўмовы, у якіх хто‑н. знаходзіцца. Не любіць Маргарыта дома быць адна. Гэта жахліва — не ведаеш, якую работу прыдумаць сабе. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́раны 2 і наме́ран, ‑рана; у знач. вык., з інф.
Які мае намер што‑н. зрабіць. [Азаркевіч:] Дык вось што я вам скажу: чужою галавою я жыць не намераны. Гурскі. Увесь век мы жыць Тут намераны. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́льна,
1. Прысл. да прытульны.
2. безас. у знач. вык. Утульна, прыемна. У хаце каля акна было прытульна, ціха і весела. Чорны. Каля роднай мамкі Селі мы ў радок. Нам прытульна, добра, Цёплы наш куток. Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́джана, безас. у знач. вык., каму, з інф.
Прызначана каму‑н.; прыйшлося каму‑н. Напэўна, мы, як паралелі, Нам быць не суджана ўдваіх. Прануза. Ты бачыш, мама, горад наш які, Навечна суджана яму героем звацца. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́ва,
1. Прысл. да цікавы.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць увагі, цікавасці, інтарэсу да чаго‑н. Цікава наведаць вёску, дзе нарадзіўся і вырас. Бядуля. — Цікава, цікава, што там твае лічыльнікі паказваюць? — настаражыўся Міхальчук. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́жанька, прысл.
1. Вельмі цяжка. Цяжанька несці. □ Цяжка, цяжанька ўздыхнула Бедная жанчына. Колас.
2. безас. у знач. вык. Пра дрэнны фізічны стан, пачуцці болю, стомы і пад. [Марыля:] Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шара́х, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Грышук:] — Даходзяць гэта ўжо да нашай Пятроўкі, а ўласаўцы, што ішлі ў першай шарэнзе, з аўтаматаў па іх, па немцах, — шарах! Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмат¹, прысл.
1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н., многа.
Ш. працуе.
Ш. часу прайшло.
Працы ў мяне цяпер ш. (у знач. вык.). Ці ш. людзей сабралася?
2. У спалучэнні з прым. і прысл. выш. ст. азначае: значна, намнога.
Ён ш. маладзейшы за мяне.
3. У спалучэнні з адноснымі займеннікамі абазначае: многія, многае.
Ш. каму расказала пра гэта.
Ш. якія падзеі адбыліся за гэты час.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)