перажы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перажыць.

2. у знач. наз. перажы́тае, ага, н. Тое, што зазнана ў жыцці, перажыта. Выдавалі ўзрост і перажытае адны вочы — прыжмураныя і стомленыя, у якіх як бы пагасла святло. Шамякін. Прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае, перажытае... Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сле́дчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да следства. Следчыя матэрыялы. // Які вядзе следства. Лепшыя работнікі нашых следчых органаў ламалі галовы пад усёй гэтай справай. Чорны.

2. у знач. наз. сле́дчы, ага, м. Службовая асоба, якая вядзе следства. Пятроў некалі быў следчым раённай пракуратуры. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствалавы́, ‑ая, ‑ое і ствало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ствала (у 1, 3 знач.).

2. Спец. Які мае адносіны да ствала (у 5 знач.).

3. у знач. наз. ствало́вы, ага, м.; ствало́вая, ‑ай, ж. Той, хто кіруе спускавым механізмам у шахце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суправаджа́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад суправаджаць.

2. у знач. наз. суправаджа́ючы, ага, м. Той, хто суправаджае каго‑, што‑н. з мэтай аховы, канваіравання або як праваднік. Камандзір злучэння прапанаваў яму суправаджаючых да Бярэзіны, але Валодзя адмовіўся. Федасеенка.

3. Дзеепрысл. незак. ад суправаджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ткнуць, ткну, ткнеш, ткне; ткнём, ткняце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да тыкаць ​1.

2. што. Рэзкім рухам змясціць што‑н. куды‑н. Ага, — згадзілася .. [Таццяна] паслухмяна, ткнула папяроску ў попельніцу і паставіла яе на падлогу. Карпаў. Васіль вынес каробку-сявеньку. Спяшаўся.. Ткнуў сявеньку ў перадок. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яснавяльмо́жны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Форма ганарова-пачцівага называння польскіх паноў і ўкраінскіх гетманаў. Умеюць гнуць, сціскаць і трэсці Яснавяльможныя паны. Колас. // у знач. наз. яснавяльмо́жны, ага, м. Польскі пан ці ўкраінскі гетман. Людзі голасам галасілі ад панскай ласкі. Шукалі дзе якую ўправу на яснавяльможнага. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддзялённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір.

2. у знач. наз. аддзялённы, ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак.

2. у знач. наз. адзі́нкавае, ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з’ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з’яў або прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́чваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінавачваць (у 1 знач.).

2. у знач. наз. абвінава́чваны, ага, м.; абвінава́чваная, ‑ай, ж. Той (тая), каму па суду прад’яўлена абвінавачанне ў якім‑н. злачынстве. Допыт абвінавачванага. □ Артыкулах, 157 Канстытуцыі БССР «Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону». Канстытуцыя БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)