тубінстыту́т, ‑а, М ‑туце, м.

Інстытут, які займаецца даследаваннем туберкулёзу і выпрацоўкай эфектыўных мер барацьбы з ім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліску́ча нареч. блестя́ще, с бле́ском; блиста́тельно; ослепи́тельно;

б. ско́нчыць інстыту́т — блестя́ще зако́нчить институ́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галіно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пэўнай галіны, ахоплівае асобную галіну. Галіновы навукова-даследчы інстытут. Галіновая канферэнцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зоаветэрына́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гадоўлі, кармлення, утрымання і правільнага выкарыстання сельскагаспадарчых жывёл і іх лячэння. Зоаветэрынарны інстытут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перайменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; зак., што.

Даць каму‑, чаму‑н. новую назву або імя. Перайменаваць вуліцу. Перайменаваць інстытут. Перайменаваць завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змру́жыцца, ‑жыцца; зак.

Абл. Заплюшчыцца, самкнуцца (пра вочы, павекі). Якое дзіва тут, Што змружацца павекі: Ад рання інстытут, Пасля — бібліятэкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да радыётэхнікі (у 1 знач.). Радыётэхнічныя прыстасаванні.

2. Звязаны з вывучэннем і прымяненнем радыётэхнікі. Радыётэхнічны інстытут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акіянало́гія, ‑і, ж.

Комплекс навук аб фізічных, хімічных, геалагічных і іншых працэсах і з’явах, якія адбываюцца ў Сусветным акіяне. Інстытут акіяналогіі Акадэміі навук СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раслінаво́дства, ‑а, н.

1. Вырошчванне культурных сельскагаспадарчых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Прадукцыя раслінаводства.

2. Навука аб культурных раслінах і іх вырошчванні. Інстытут раслінаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́данне, ‑я, н.

1. Знаёмства з чым‑н., валоданне чым‑н. Веданне жыцця. Веданне замежнай мовы.

2. Кніжн. Падпарадкаванне; распараджэнне. Інстытут знаходзіцца ў веданні міністэрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)