Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інстыту́т, -а, М -ту́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Назва вышэйшых навучальных і навуковых устаноў.
Педагагічны і.
Навукова-даследчы і.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання.
І. шляхетных дзяўчат.
3. Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін, пэўная форма грамадскай арганізацыі.
І. сям’і і шлюбу.
|| прым.інстыту́цкі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інстыту́тм., в разн. знач. институ́т;
педагагі́чны і. — педагоги́ческий институ́т;
навуко́ва-дасле́дчы і. — нау́чно-иссле́довательский институ́т;
і. шлю́бу — институ́т бра́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інстыту́т, ‑а, М ‑туце, м.
1. Навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую адукацыю ў якой‑н. галіне. Медыцынскі інстытут. Педагагічны інстытут. Паступіць у інстытут. Займацца ў інстытуце.
2. Навукова-даследчая ўстанова. Інстытут кібернетыкі. Інстытут ядзернай фізікі. Інстытут мовазнаўства.
3. Сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын у дарэвалюцыйнай Расіі. Інстытут шляхетных дзяўчат.
4. Сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны; пэўная форма грамадскае арганізацыі. А калі Калумб потым адкрыў гэту Амерыку, то ён не ведаў, што ён гэтым прабудзіў да новага жыцця інстытут рабства, які даўно знік у Еўропе, і паклаў пачатак гандлю неграмі.Энгельс.
[Ад лац. institutum — установа, устанаўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (вышэйшаянавучальнаяўстанова) Hóchschule f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
інстыту́т
(фр. institut, ад лац. institutum = установа, устанаўленне)
1) навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую адукацыю ў пэўнай галіне;
2) сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання ў дарэвалюцыйнай Расіі;
3) навукова-даследчая ўстанова;
4) сукупнасць норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны (напр. і. права).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІНСТЫТУ́Т (ад лац. institutum установа, устанаўленне),
1) назва навукова-даследчай ці навучальнай установы, якая дае вышэйшую адукацыю ў якой-н. галіне.
2) Сярэдняя навуч. ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання у дарэв. Расіі.
3) Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін (напр., І. грамадзянства); пэўная арганізацыя грамадскай дзейнасці і сац. адносін (напр., І. сям’і і шлюбу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Інстыту́т (ТСБМ), інсціту́т (Сцяшк. МГ). У пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 241) з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 77), дзе ўпершыню ў помніках 1771–1773 гг. (Біржакова, Очерки, 363). У рускай з франц.institut, якое ўзыходзіць да лац.institutum ’устанаўленне, установа’ (Шанскі, 2, I, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інстыту́т
(фр. institute, ад лац. institutum = устанаўленне)
1) назва некаторых вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў (напр. педагагічны і., і. мовазнаўства);
2) сукупнасць порм у якой-н. галіне грамадскіх адносін (напр. і. шлюбу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Архіўны інстытут, гл. Гісторыкаархіўны інстытут
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)