По́тарч, по́тырч ’старчаком, тарчма, тварам уніз’ (ТСБМ, Янк. БП, Шат.), ’імгненна ўпасці тварам уніз’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’кулём, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.), ’стрымгалоў’ (Байк. і Некр.). Вытв. ад *‑trk‑ > *torč‑ > *tyrč‑, гл. патарчака, потырч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́мець ’нябачная сіла, якая вельмі хутка рухаецца’: кінуцца на про́мець ’стрымгалоў’ (Нас.), про́міццю ’стрымгалоў, вельмі хутка, імгненна, з рэзкімі рухамі’ (бялын., Янк. Мат.; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Гл. прамётная, апраме́тная; параўн. таксама прокмець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да чыкаць.
2. каго-што і без дап. Імгненна раніць або забіць. Чыкнуць нажом па пальцы. / у безас. ужыв. [Кавалька:] — Дачакаліся ночы — трэба прабівацца, а тут мяне і чыкнула па нагах. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тымпэ́нтам ‘хутка’, ‘адразу, зараз жа’ (Сцяшк. Сл.). Утворана па ўзоры тымчасам (гл. наступнае слова) ад польск. pędem ‘вельмі хутка, імгненна, бягом’, параўн. таксама спалучэнне і w te pędy ‘ў адзін міг, у той жа час’, гл. пэнд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ламану́ць ’ламануць’, ’ударыць’, ’пабегчы, уцячы, рвануць’ (Нас., Юрч., Мік., Сцяшк., ТСБМ), ламяну́ць ’імгненна ўскочыць’ (уздз., чэрв., Жд. 2). Да ламаць (гл.). Суф. ‑ну‑ падкрэслівае закончанасць дзеяслова, які абазначае раптоўную змену ходу дзеяння. Параўн. рус. ломну́ть, ломану́ть ’моцна ўдарыць палкай, дубцом’, ло́мнуть ’грукнуць дзвярыма, акном’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. загатаваць 1 — загатоўваць. Загатоўка дроў.
2. Р мн. ‑товак. Паўпрадукт у розных галінах вытворчасці, які патрабуе далейшай апрацоўкі. Змітрок замацаваў загатоўку і падаў асцярожна разец. Ваданосаў. Аперацыі разлічаны дакладна па хвілінах, і скураная загатоўка імгненна ператвараецца ў дабротны мужчынскі чаравік. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́лькам, прысл.
1. (у спалучэнні з дзеясл.: «бачыць», «глянуць» і пад.). Нядоўга, імгненна. Хацелася яшчэ раз хоць мелькам зірнуць .. [Мілоўскаму] у твар. Галавач.
2. Няўважліва, бегла, мімаходам. Лапыр мелькам зірнуў на загалоўкі, больш уважліва — на друкаваныя подпісы і ўжо з нейкай павагай вярнуў выразкі гаспадару. Паслядовіч. [Мірон Іванавіч] мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збой, ‑ю, м.
1. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., цесна сабранага, збітага ў адным месцы. І ў гэткім шуме можна парою нічога не чуць, і ў гэткім збоі людзей можна часамі быць адзінокім. Брыль.
2. Перабой у руху, рабоце, дзеянні. [Становішча] вось-вось пяройдзе за тую мяжу, калі замінка дзе-небудзь у адным месцы імгненна выкліча збоі ў іншых месцах. Васілёнак.
3. Спец. Галава, ногі і ўнутранасці забітай на мяса жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́з, прысл.
1. У той жа момант, імгненна; раптам. Машына фыркнула пакрыўджана клубам шызага дыму, ураз падхопленага хлёсткім асеннім ветрам, уздрыгнула, але з месца не скранулася. Быкаў. Андрэй змоўчаў, бо сварка магла разгарэцца ўраз. Чарнышэвіч.
2. За адзін прыём, адразу. Люся зірнула ў вочы Гарбачову, нібы хацела ўраз разгадаць, што задумаў гэты чалавек. Шашкоў. Зрэдку, калі вецер ураз замятаў чалавечыя сляды, атрад хадзіў у далёкія, цёплыя вёскі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жэг ’імгненна, хутка’ (Сцяшк. МГ), гл. жыг. Рус. дыял. арл. жёг ’мучэнне’, алан., урал. ’прайдзісвет’, калуж., кур. ’круцель’, чэш. žeh ’гарачыня, спёка, цеплыня’, ’крэмацыя’, ’гарачыня’, славен. žéga ’гарачыня; наганяй’, серб.-харв. же̏г ’трут’, балг. дыял. жег, жега ’гарачыня’, ’жыгала’, макед. жег ’кляймо’, жега ’гарачыня’. Ст.-слав. жега, жегъ ’гарачыня’. Параўн. жыг, жыга і іх іншаслав. адпаведнікі. Прыслоўе з бязафікснага наз., утворанага, як і жыг, ад дзеяслова жэгаць, жыгаць (< жегата) шляхам усячэння афіксальнай часткі. Значэнне жэгаць ’бліскаць’ дало сему хуткасці, якая стала асноўнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)