Спень ‘шпень, кароткі выступ, завостраная кароткая палачка і інш.’ (ТС), укр. дыял. спінь ‘востры канец верацяна’. Апошняе, паводле Трубачова (Ремесл. терм., 100; Труды, 1, 778), роднаснае н.-луж. špeńc ‘стрэмка, асцюк, калючка, жала, страла, расток’ < *spěnьcь, *spьnьcь < прасл. дыял. *spьnь, spinь што звязала з лац. spīnaіголка, шып’, spīnus ‘цёран’. Можа паходзіць таксама з рум. spin ‘калючка, іголка’ (ЕСУМ, 5, 374). Гл. аднак шпень ‘штыр, стрыжань’, ‘вастрыё ў верацяне’, шпе́ніць ‘шчыльна састаўляць’, якія несумненна да польск. śpień ‘злучэнне, запанка’, параўн. шпо́нка ‘драўляны шып, якім замацоўваюцца дошкі (Ян.), што, хутчэй за ўсё, звязана з ням. Spahn ‘трэска’. Няясна, магчыма, вынік налажэння семантыкі розных па паходжанні слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калючка, іголка, шып / з коласа: асцюк, вус

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шпі́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.

Сколваць валасы шпількай.

2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.

Заколваць кішэню шпількай.

3. Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.

4. Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (разм.).

5. перан. З’едлівая заўвага (разм.).

Падпусціць шпільку каму-н.

|| прым. шпі́лечны, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і шпі́лькавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іго́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да іголка.

•••

З іголачкі — а) пра зусім новую, толькі што пашытую вопратку. Гарнітурчык з іголачкі, аж блішчыць. Арабей; б) ва ўсё новае, толькі што пашытае. Над сталом у пакоі схіліліся два афіцэры — немалады ў пацёртым мундзіры капітан і апрануты з іголачкі лейтэнант. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квайня́ ’адно дрэва хвоі’, ’хваёвы лес’ (Сл. паўн.-зах.). Адваротнае запазычанне з літ. kvajä ’сасна’ (< бел. хвая). Спрадвечна роднасным з бел. хвая з’яўляецца літ. skujaяловая або сасновая іголка’. Форма хвайня узнікла па аналогіі з назвамі зараснікаў (параўн. беразня, ліпня) (Сцяцко, Афікс. наз., 205). На карысць літоўскага ўплыву сведчыць (апрача пачатковага к‑) геаграфія слова (брасл.), параўн. квайнёвы (таксама брасл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

філе́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​1 і філею. Філейная выразка. // Прыгатаваны з філе ​1. Філейная каўбаса.

2. Які мае адносіны да вырабу філе ​1 (у 2 знач.). Філейны цэх.

філе́йны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​2, з’яўляецца філе ​2. Філейная вышыўка.

2. Прызначаны для вырабу філе ​2. Філейная іголка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галя́чка ’ігла’ (Нас.). Паколькі, здаецца, няма дадатковых даных аб гэтай лексеме, то магчыма толькі выказаць меркаванне (даволі гіпатэтычнае) аб этымалагічнай сувязі з укр. го́лка ’ігла’. Бел. слова, мусіць, паходзіць з *голячка, дзе ‑ячка з’яўляецца суфіксам (у якой функцыі?), а гол — аснова, што ва ўкр. гол‑ка, рус. игла, іголка. Не выключаецца і сувязь з голы (тады, магчыма, гэта нейкая метафарычная або жартоўная назва).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стог м.

1. стог;

с. се́на — стог се́на;

2. разг. ку́ча ж.; во́рох;

с. папе́р — ку́ча (во́рох) бума́г;

як іго́лка ў сто́зе се́на — как иго́лка в стогу́ (сто́ге) се́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бадзю́лька1 ’калючка, востры шып у расліны — агрэсту, ружы’ (Бяльк.); ’калючка ў вожыка; іголка ў расліны, шып’ (Нас.); ’матавіла для наматвання нітак; калючка’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і назва чартапалоху — бадзюлі (< *bodati, *bosti ’калоць’). Матавіла атрымала сваю назву па форме (шылападобныя канцы).

Бадзю́лька2, бадзюлёк ’што-небудзь маленькае’ (Бір. Дзярж.). Назва, бясспрэчна, другаснага паходжання. Першапачаткова, напэўна, тое ж самае, што і бадзю́лька1 ’калючка; матавіла’, потым маленькая калючка, маленькае матавіла і г. д.’ > ’што-небудзь маленькае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Папароць, пакалоць. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.

2. і без дап. Тыкаць некаторы час; тыкнуць некалькі разоў. — Вось ты паглядзі, — Лапцін патыкаў рукой на талеркі: — Нам гэта за што далі? Савіцкі.

патыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткнуць.

патыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткаць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)