нашы́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка збруі — шырокі рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля.

Н. даўгаваты, трэба падкараціць.

|| прым. нашы́льнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разва́листый

1. разг. шыро́кі;

2. (о походке) прост. перава́лісты, разва́лісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).

1. Вялікі шырокі нож.

2. Рэжучая частка якой-н. машыны, прылады, якога-н. інструмента.

3. Першабытная каменная сякера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́жмы, -аў (гіст.).

Шырокі каркас, зроблены з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў ёй пышнасць, а таксама спадніца з такім каркасам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуза́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 вялікім жыватом.

П. мужчына.

2. перан. Нізкі і шырокі, з пукатымі бакамі.

П. чыгун. П. самавар.

|| наз. пуза́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́цыя, -і, ж.

1. Стройнасць, прыгажосць у рухах цела, позе.

2. мн. -і, -цый. Від карсета — жаночы эластычны шырокі пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшири́тельный

1. пашы́раны, залі́шне шыро́кі;

2. (служащий для расширения) спец. расшыра́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Нары паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце.

2. Шырокі драўляны памост у лазні, на якім парацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шырыня́, -і, ж.

1. гл. шырокі.

2. Працягласць чаго-н. у папярочніку, а таксама (разм.) вялікі абшар, шыр.

Ш. ракі.

Матэрыял шырынёй у адзін метр.

Вакол ш. і прастор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́стул, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля і пад.

Шырокі р.

2. Адтуліна, якая ўтвараецца, калі адчыніць двухстворкавае акно, дзверы, вароты; росчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)