я́ростный

1. (полный гнева, разъярённый) лю́ты, разлютава́ны, раз’ю́шаны, зло́сны;

я́ростное мще́ние лю́тая по́мста;

я́ростный взгляд разлютава́ны (зло́сны) по́гляд;

2. (неистовый) шалёны;

я́ростная ата́ка шалёная ата́ка;

я́ростный ве́тер шалёны ве́цер.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шально́й разг. шалёны, ашале́лы, утрапёны;

шальна́я пу́ля шалёная ку́ля;

шальны́е де́ньги шалёныя (дурны́я) гро́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускаламу́ціцца, ‑муціцца; зак.

Стаць, зрабіцца каламутным; замуціцца (пра ваду, вадкасць). То дзьме «марапа» — вецер з поўдня, гонячы невысокія пеністыя хвалі, то раптам пачынае лютаваць шалёны «норд» і так расхвалюе мора, што яно ўскаламуціцца аж да дна. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апанта́ны, раней апентаны (Федар., 6, 558; з XVI ст., Гіст. лекс., 96). З польск. opętany ’тс’ (Мартынаў–Міхневіч, «Маладосць», 1969, 9, 149; Курс суч., 155). Развіццё значэння праз ’звязаны з д’яблам’, адкуль ’шалёны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башыбузу́к. Укр. башибузу́к. Запазычанне з рус. башибузу́к (раней ’салдат нерэгулярнага турэцкага войска’) < тур. başibozuk ’атрады нерэгулярнага войска’ (baş ’галава’, bozuk, buzukшалёны, сапсаваны’). Адносна рус. слова гл. Фасмер, 1, 138; Шанскі, 1, Б, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцяка́ць ’зрабіцца кволым’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; браг., петрык., Шатал.), бяроз. постэка́ты, драг. постікати ’тс’ (Шатал., Выг.; Клімчук, вусн. паведамл.). Укр. валын. сте́клий — пра дрэва ці іншую сцеблаватую расліну, якая расце ў густым зарасніку: тонкую і высокую, бойк. стеклийшалёны’. Да па‑с‑цячы́ < цячы́ (гл.). Гэтаксама польск. wściekły, н.-луж. šćakły, в.-луж. sćekły, чэш. vzteklýшалёны’ — апошняе, паводле Шмілаўэра (гл. Махэк₂, 706), звязваецца з дзеясловам ст.-чэш. vztéci sě — пра цячэнне, плынь вады, а ў выпадку семантыкі, звязанай з шаленствам, — пра раптоўны прыплыў, як меркавалася, крыві ў галаву.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поп, папа, м.

Разм. Свяшчэннік. Заборцаўскі поп накіраваўся на цвінтар, каб пачаць раннюю службу. Колас. Поп саграшыў, а дзяка вешаюць. Прыказка.

•••

На папа (ставіць, паставіць і пад.) — стаўма, вертыкальна.

Шалёны поп хрысціў каго — пра неўраўнаважанага, схільнага да неабдуманых учынкаў чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круты́1 ’стромкі, высокі’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., Яруш., Касп., Сцяшк., Сержп. Ск., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’. Іншыя славянскія паралелі не ведаюць такога значэння. Але яно дакладна адпавядае літ. krañtas ’круты, стромкі бераг’, лат. krañts ’бераг’. Таму ёсць падставы аддзяліць ад аманімічнага прасл. krǫtъ (гл. круты2 і круты3). Можна таксама меркаваць аб тым, што прасл. bergъ ’круты бераг’ (магчыма, германскага паходжання) выцесніла прасл. krǫtъ у гэтым значэнні, *krǫtъ bergъ ’круты бераг’ рэалізавалася ў тых дыялектах, у якіх bergъ страціла значэнне ’круты’, а krǫtъ адпаведна яго зберагло. Параўн. Міклашыч, 138; Траўтман, 142; Брукнер, 267; Слаўскі, 18, 276–277.

Круты́2 ’спрытны, лоўкі’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. круты3.

Круты́3 ’моцна скручаны’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’, серб.-харв. кру̑т ’тлусты, цвёрды, тугі’, славен. krȏt ’люты, шалёны’, польск. kręty ’кручаны, сільны’, чэш. krutý, славац. krutý ’кручаны, сільны, шалёны’, н.-луж. kšuty ’моцна скручаны, тугі, моцны’, в.-луж. kruty ’цвёрды, моцны, шалёны’. Прасл. krǫtъ ’тугі, скручаны, сільны, шалёны’, відаць, усё ж такі генетычна звязана з krǫtъ ’круты, стромкі (бераг)’, але семантычна адышло ад яго (гл. круты1).

Круты́4 ’посны’ (Мат. Гом.). Да круты3. Семантычнае развіццё: ’моцна звараны без тлушчу (аб кашы)’ > ’посны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гало́п, ‑у, м.

1. Хуткі алюр, бег каня наўскач. Конь .. пусціўся ў шалёны галоп, і коннік не стрымліваў яго, не сцішаў. Лынькоў.

2. Даўнейшы танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Зайграць галоп.

•••

З месца ў галоп гл. месца.

[Фр. galop.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бцас ’стрымгалоў, адразу, хутка’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), вобсас ’тс’ (Бір. Дзярж.), вобцусам ’стрымгалоў, рашуча’ (Жд., 1). Запазычанне з лац. obcessusшалёны, у якім сядзіць д’ябал’ праз польск. obces, obcesem ’дзёрзка, нахабна, бесцырымонна’ (Варш. сл., 3, 439; Шуба, Прыслоўе, 185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)