уважа́ть несов. паважа́ць; (почитать) шанава́ць;

уважа́ть чужо́е мне́ние паважа́ць чужу́ю ду́мку (чужы́ по́гляд);

заста́вить себя́ уважа́ть прыму́сіць сябе́ паважа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Непадчу́жду (ніпадчу́жду) ’недарэчы, кепска, не на карысць’ (Бяльк.). Няясна; незвычайная фанетыка (спалучэнне жд < *dj?) прымушае бачыць у аснове ст.-слав. чюѫдъ, гл. чужы, аднак пры гэтым цяжка вытлумачыць семантыку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. заловак; ж.

Мужава сястра. На Супронавых дочак ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, валоўка ці ятроўка, ці чужы чалавек. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́шлы ’які прыйшоў адкуль-небудзь, нетутэйшы, чужы’; ’які прыйдзе, наступіць; будучы’ (Ласт., Байк. і Некр., Шат., ТСБМ; арш., шчуч., маст., зэльв., слонім., глус., добр., ЛА, 3), ’які прыйшоў, надышоў (аб часе)’ (Мал.), ст.-бел. пришлый ’будучы’. Рус. при́шлый ’нетутэйшы, чужы’, смал. ’наступны’, укр. при́шлий ’будучы’. Першапачаткова дзеепрыметнік на ‑л‑ ад дзеяслова прыйсці. Другое значэнне, магчыма, з польск. przyszły ’тс’, параўн., аднак, ст.-бел. пришлое ’будучае’ (1562 г.), якое Карскі (2–3, 42) разглядае як звыклы дзеепрыметнік прошлага часу. Гл. пры́шласць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблу́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прыстаў да чужога статка, двара, хаты і пад. Прыблудная асечка. Прыблудны сабака. // Які далучыўся да якой‑н. групы, прыстаў да якога‑н. месца (пра чалавека). [Цымбалюк:] Ты тут чужы, прыблудны! Маўзон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Станавіцца таўсцейшым, больш тоўстым. Дрэвы ўсе раслі, таўшчалі, А закіданы дубок .. Змізарнелы і адметны, Для другіх дубоў чужы, З ім быў кожны непрыветны, Як той камень на мяжы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́шына ’мясцовае асяроддзе’ (Ян.), параўн. рус. на́шина́ ’наша частка’, в.-луж. našina ’наша маёмасць’. Ад наш, параўн. чужыначужы, незнаёмы край, людзі’ і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 440), серб.-харв. својѝна ’ўласнасць, маёмасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разяўля́ць несов., разг. раскрыва́ть, разева́ть; см. разя́віць;

на чужы́ карава́й рот не разяўля́йпосл. на чужо́й карава́й рот не разева́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эстэ́тык, ‑а, м.

1. Тое, што і эстэт.

2. Тэарэтык мастацтва, спецыяліст па эстэтыцы (у 1 знач.). Сучасныя буржуазныя эстэтыкі і рэвізіяністы, ведучы наступленне на асноўныя прынцыпы марксісцка-ленінскай эстэтыкі, сцвярджаюць, што прынцып партыйнасці чужы творчасці. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)