баяві́к², баевіка́, мн. баевікі́, баевіко́ў, м.

Член узброенай групоўкі, што ўваходзіць у тэрарыстычную арганізацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агра́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Буйны землеўладальнік (кніжн.).

2. Член аграрнай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нефарма́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Член нефармальнай, афіцыйна не зацверджанай арганізацыі, групы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гла́сны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: член гарадской думы, гарадскі дэпутат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: правадзейны член гл. член.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэспандэ́нт м., в разн. знач. корреспонде́нт;

спецыя́льны к. — специа́льный корреспонде́нт;

ула́сны к. — со́бственный корреспонде́нт;

член-к.член-корреспонде́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масо́н, -а, мн. -ы, -наў, м.

Паслядоўнік масонства, член масонскай ложы.

|| прым. масо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дада́ны, -ая, -ае.

У выразах:

а) даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу і звязаная з ім пры дапамозе злучніка або злучальнага слова;

б) даданы член сказачлен сказа, які паясняе і дапаўняе які-н. з галоўных членаў сказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфедэра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік, член канфедэрацыі (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарадаво́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м. (гіст.).

Член тайнай палітычнай арганізацыі «Народная воля».

|| прым. нарадаво́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)