теплота́ ж.

1. физ. цеплата́, -ты́ ж.;

2. прям., перен. (тепло) цеплата́, -ты́ ж., цеплыня́, -ні́ ж., цяпло́, -ла́ ср.;

на дворе́ така́я теплота́! на дварэ́ така́я цеплата́ (цеплыня́, тако́е цяпло́);

душе́вная теплота́ душэ́ўная цеплата́ (цеплыня́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цеплалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які баіцца ўздзеяння нізкіх тэмператур, любіць цяпло. Цеплалюбівыя культуры. □ Тамара Сяргееўна расказвала далей, як савецкія людзі навучыліся вырошчваць цеплалюбівыя расліны і дрэвы ў суровых умовах поўначы. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамяні́ць, ‑маніць; незак.

Вылучаць прамені, выпраменьваць; разыходзіцца ў форме праменяў, блішчаць. Свяціла марознае сонца, якое, здавалася, прамяніла не цяпло, а холад. Шамякін. / у перан. ужыв. Уся постаць Свеціцца... Ласку праменіць... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагрэ́цца, ‑грэюся, ‑граешся, ‑граецца; зак.

Стаць цёплым, гарачым; нагрэцца. Жалеза разагрэлася. // Зноў стаць гарачым. Суп разагрэўся. // Разм. Адчуць цяпло ў сваім целе, сагрэцца. Разагрэліся хлопцы, на ўсё забылі. Кіпіць работа... Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкла́сці, прыклада́ць, прыкла́дваць ’пакласці, прыціснуць; дадаць, далучыць; прыдумаць, дадаць ад сябе’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; Ял., ТС), з іншай семантыкай — прыкла́дваць ’распальваць, раскладаць агонь’, прыкла́даваць цяпло ’раскладаць агонь’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. прикладывати ’даваць частку чаго-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон). Да кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́рмас ‘ізаляваны посуд для захавання цёплым яго змесціва’ (ТСБМ). Ад рус. те́рмос ‘тс’ з адаптаванага ў 1920‑я гады ням. Thermosflasche ‘тс’ або ўтворанага непасрэдна ад англ. thermos flaske ‘тс’, у аснове якіх грэч. νέρμηцяпло’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цепланасі́цель, ‑я, м.

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары — вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, што вылучаецца ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Прыйшла вясна, прынесла сонца, цяпло, цурчанне ручайкоў! «Работніца і сялянка». [Ручай] быў такі гаманкі, што яго звонкае цурчанне, відаць, не змаўкала ні днём, ні ноччу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэрмометр ‘прыбор для вымярэння тэмпературы’ (ТСБМ), тэрмо́мэтр ‘тс’ (Ласт.), тэрмо́мэтар ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне з франц. thermometer ‘тс’, штучнага ўтварэння пачатку XVII ст. на аснове грэч. τέρμηцяпло’ і μέτρον ‘мера’ (ЕСУМ, 5, 555; Арол, 4, 63); апошняя форма запазычана праз ням. Thermometer ‘тс’ або дапасавана да народнага вымаўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ра², -ы, ж.

1. Рэчыва ў газападобным стане, якое ўтвараецца з вадкасці пры яе награванні, выпарэнні.

З чыгуна ішла п.

Параход стаіць пад парай (гатовы ў любы момант адправіцца).

2. Моцна нагрэтае вільготнае паветра.

П. касцей не ломіць (прыказка).

|| прым. паравы́, -а́я, -о́е.

П. кацёл (для атрымання пары). Паравая машына (якая прыводзіцца ў рух парай). Паравое ацяпленне (якое выкарыстоўвае цяпло пары). Паравыя катлеты (прыгатаваныя на пары).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)