Карапу́з рус. карапуз, якое або з франц. crapoussin ’карапуз’ з другасным упадабненнем да пуза, або з цюрк. karpuz ’арбуз’ з метафарычным пераносам (Фасмер, 2, 193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вата́га ’ватага’ (Др.-Падб.); ’арцель сплаўшчыкаў’ (Кольб.). Укр. вата́га ’атрад, натоўп; атара, чарада’. Ст.-рус. ватага ’шацёр, палатка, жыллё качэўнікаў’, рус. вата́га ’натоўп; статак, чарада, стая; рыбалавецкая арцель; месца промыслу, сяліба рыбакоў; рыбацкая хатка; сям’я і г. д.’ Старое запазычанне з цюрк. моў (ст.-чуваш. *våtaɣ, *uotaɣ, ст.-цюрк. otaɣ ’палатка; пакой; сям’я’; параўн. і тур. oda, odak ’пакой, хата’) (Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 118 і далей; Корш., AfslPh, 9, 659; Младэнаў, 58; Фасмер, 1, 278). Іншыя тлумачэнні пераконваюць менш: 1) запазычанне з паўн.-цюрк. vataga (гэта хутчэй само запазычанне з рус.; гл. Фасмер, там жа, там і літ-ра); 2) запазычанне з рум. vătaş ’стораж’ (літ-py гл. Фасмер, 1, 278). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, В, 23–24.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Караку́лька ’ручка касы’ (БДА), укр. каракуля ’ручка каля рала’, параўн. рус. каракули ’крывое дрэва’, няяснага паходжання (Фасмер, 2, 192). Супраць цюрк. этымалогіі Фасмера ЕСУМ, 2, 385.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біцю́г. Паводле Шанскага, 1, Б, 126, запазычанне (як і ўкр. битю́г) з рус. битю́г ’тс’ (якое тлумачыцца як «конь з ракі Битю́г», у Варонежскай вобласці, дзе быццам была выведзена гэта парода, гл. Праабражэнскі, 1, 27; Фасмер, 1, 169; Шанскі, 1, Б, 126; іншая версія — запазычанне рускага битю́г з цюрк. моў, літ-py гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, Дополн., 1, 169; Шанскі, там жа). Некалькі іначай аб цюрк. паходжанні слова Оцін, Этимология, 1970, 230–241.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Качэ́ўе ’стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, на якой качуюць’, качэўнікі ’народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця’, качавы́ ’які не мае аселасці; вандроўны’, ’звязаны з частай пераменай месца жыхарства’ (ТСБМ); качава́ць ’весці неаселы спосаб жыцця’. Ужо ў ст.-рус. мове было слова кочевати. Гэта запазычанне з цюрк. моў. Параўн. уйг., чагат. köč ’паездка, падарожжа, перасяленне’, köčmäk ’качаваць’. Гл. Фасмер, 2, 357. Корань köč‑ ’качаваць’ сустракаецца ў многіх цюрк. мовах. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 362.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башма́к 1 ’чаравік’ (Шат., Касп., Сакал.). Рус. башма́к, укр. башма́к. Запазычанне з цюрк. моў (тур., чагат. bašmak). Міклашыч, 8, 415; Бернекер, 45; Фасмер, 1, 139, параўн. яшчэ Заянчкоўскі, Stud. orient., 37; Рудніцкі, 92; Шанскі, 1, Б, 63–64.
Башма́к 2 (тэхн.) (БРС). Укр. башма́к ’тс’. Запазычанне з рус. башма́к ’тс’ (а гэта да башма́к ’чаравік’ < цюрк., гл. вышэй). Рус. башма́к як тэхнічны тэрмін — калька з зах.-еўрап. моў (параўн., напр., ням. Schuh ’чаравік; башмак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абла́ва ’аблава (пры паляванні)’ (БРС, Бяльк., Маш., Яруш., Шпіл., КСТ); рус. облава, укр. облава, ст.-рус. облава, польск. obława. Агульнавядомае тлумачэнне да лоў, лавіць гл. Брандт, РФВ, 23, 94, які супраць тлумачэння Міклашыча, 218–219, с.-в.-ням. abelauf ’месца, дзе знаходзіцца затраўлены звер’. Больш верагодна < цюрк. (ст.-цюрк. avla Др. Тюрк., 70) (Дабрадомаў, вусн. паведамл.). Гл. таксама ab abla ’рабіць аблаву на звяроў’ (Др. Тюрк., 3). Параўн. Расянен, 1; Севарцян, 1, 63–64.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабачо́к ’расліна Cucurbita melo pepo; плод гэтай расліны’ (БРС, КТС, ТСБМ). З рус., дзе кабак да цюрк., параўн. тур., там., чагат. кабак ’тс’, гл. Фасмер, 2, 148.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басурма́н 1 ’басурман’, ст.-бел. бесурман, бесурмянин, бусурмянин (Булыка, Запазыч.), рус. басурма́н, бусурма́н, ст.-рус. бесерменин, бесурменин, укр. басурма́н, бусурман. Запазычанне з цюрк. моў, дзе адпаведнае слова азначае ’мусульманін’. Параўн. тат., казах. musulman, тур. müslim, müslüman, müsürman, кірг., кумык., балкар. busurman (цюрк. словы з перс.). Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 113–116; Шэльд, Slavia, 2, 290; Фасмер, 1, 132; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19 (< тат.); Шанскі, 1, Б, 54 (падтрымлівае тат. версію); Рудніцкі, 270–271, гл. яшчэ Сольмсен, KZ, 37, 590. Варыянт тыпу бесурман і пад. лічыцца запазычаннем з цюрк. дыял. варыянта (гл. Фасмер, 1, 160). Параўн. басурма́н 2.
Басурма́н 2 ’заняпалы чалавек’ (Касп.). Ужыванне ў якасці экспрэсіўнага слова басурма́н 1 (гл.) ’мусульманін’. Таксама і ў іншых мовах. Параўн. рус. дыял. бусурма́н ’разбойнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадзя́ра ’страхоцце, пачвара’ (ТС). Узыходзіць да паўд.-рус. мажа́ры < маза́рки ’старыя могілкі’, якое з усх.-цюрк., казах., туркм., узб. mazar ’магіла, могілкі’ (Радлаў, 4, 2056; Фасмер, 2, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)