грабні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Спецыяльнае збудаванне, прызначанае для захавання цела нябожчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнакро́ўнасць, -і, ж.

1. гл. паўнакроўны.

2. Павелічэнне масы крыві ў сасудах цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак., што.

Пашкодзіць (частку цела) марозам.

З. пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́кцияII мед. се́кцыя, -цыі ж.;

се́кция те́ла се́кцыя це́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спруцяне́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Скарчанелы, змёрзлы.

С. быльнік.

2. Акалелы, мёртвы.

Спруцянелае цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяда́лішча, -а, н.

Частка чалавечага цела, на якую садзяцца; ягадзіцы.

|| прым. сяда́лішчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́лава, -а, мн. -ы, -аў, н.

Цела чалавека або жывёлы без галавы і канечнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прах, -у, м. (высок.).

Астанкі цела чалавека пасля смерці.

Пайсці прахам (разм.) — загінуць, знішчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разамле́лы, -ая, -ае (разм.).

Вялы, расслаблены.

Разамлелае ад спёкі цела.

|| наз. разамле́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вівісе́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Разрэз цела жывых жывёл з навуковай мэтай.