клятча́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ўзор, рысунак у клетку. Клятчастая хустка. Клятчастая кашуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Кашміровая хустка. Завязаць кашміроўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канапля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з доўгім хвастом і канічнай дзюбай, якая жывіцца пераважна насеннем травяністых раслін.

2. Цёплая хустка з канапляных нітак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муслі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мусліну. Муслінавая тканіна. // Зроблены, пашыты з мусліну. Муслінавая хустка. Муслінавае плацце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гафтава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гафтаваць.

2. у знач. прым. Упрыгожаны гафтам; вышываны, вышыты. Гафтаваная хустка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Рухаючыся, наблізіцца да каго-, чаго-н.

Хмара насунулася.

2. перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.).

Ноч насунулася.

3. Ссунуўшыся, закрыць сабой што-н.

Хустка насунулася на лоб.

|| незак. насо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ху́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Вялікая хустка. Адна дзяўчына ў ружовай хусце Званчэй за ўсіх жартуе і смяецца. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуплене́тка ’суконная хустка’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, ад купленая (хустка) ці хустка з путамі, гл. пупел ’пампон, фрэнзель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фуля́равы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фуляру (у 1 знач.). Фуляравае перапляценне.

2. Зроблены з фуляру (у 1 знач.). Фуляравая хустка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ня́ньчын, ‑а.

Які мае адносіны да нянькі, належыць няньцы. Няньчына хустка. □ Да няньчыных казак далучыліся народныя песні і гульні — натуральная жывая сялянская паэзія. Шырма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)