хвалько́, ‑а, м. і нескл., ж.
Той, хто любіць хваліцца. І гэта пан Юры зрабіў аднойчы так, што адзіны заяц, забіты на паляванні вядомым хвальком і хлусам Вірскім, трымаў у лапках запіску з надпісам: «За што?!» Караткевіч. Віктар любіць хлопцаў са свайго ўзвода. Усе яны трошкі хвалькі, пыл любяць пусціць у вочы і як бы загадзя надзелі на сябе маскі страшэнных зухаў, якім мора па калена. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выдвара́ць ’вытураць, высяляць’ (БРС, КТС); ’перабіраць, капрызіць’ (БРС), выджвара́тися ’блазнаваць, крыўляцца’ (Бес.). Рус. выдворя́ть ’выганяць, высяляць’, рус. дыял. выдворя́ться ’крыўляцца, капрызіць; хваліцца’, укр. видвара́ць ’выганяць, высяляць’. Ад двор. Значэнні ’крыўляцца, капрызіць’ з’яўляюцца, відавочна, калькай польск. dworować ’служыць’; ’кпіць’; параўн. чэш. dvořiť si ’ганарыцца чым-небудзь’, dvořský ’дасціпны, цікавы, забаўны (чалавек)’. У польск. і чэш. мовах яны ўстанавіліся па ўзору ням. Hof machen, hofieren, франц. faire la cour (Брукнер, 105; Махэк₂, 136 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўдое ’капрызнае’: Зусім наўдое стала дзіця, як захварэла (маст., Сцяшк. Сл.). Да наўди (гл.), значэнне узнікла на базе на́ўды ’няма нічога добрага, няма чым хваліцца’ (Гарэц.), не наўды ’не бяда’ (Яруш.), адкуль без адмоўя наўды магло быць асэнсавана як прыметнік м. р. адз. л., ад якога быў утвораны прыметнік н. р. адз. л. са значэннем ’дрэнны, слабы’, параўн. процілеглае развіццё семантыкі ’добры, удалы’ — наўда дзяўчына, дзе назоўнік можа успрымацца як прыметнік ж. р. адз. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарля́цца ’хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tarlać się ’валяцца’, роднаснага tarzać się ’куляцца, валяцца’, што да trzeć (Брукнер, 565), гл. церці. Меркаванне пра запазычанне з літ. terliótis ’пэцкацца; валтузіцца’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 196), дзе асноўнае значэнне ’брудзіць, пэцкаць’, здаецца менш верагодным, паводле Смачынскага (672), першапачаткова ’распасцерці на зямлі’. Нельга выключыць і гукапераймальнае (імітатыўнае) паходжанне, параўн. серб.-харв. то̀рлати ’моцна крычаць; выстаўляцца, хваліцца’ (інакш, як узнікшае на базе турцызма то̀рлак, разглядаецца Скокам, 3, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карта́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які нячыста, няправільна вымаўляе гукі «р» або «л». Картавае дзіця. / у знач. наз. карта́вы, ‑ага, м.; карта́вая, ‑ай, ж. — Гэта той картавы? Што хваліцца: «Мяне на х’ёнце паяніла». Навуменка.
2. Нячысты, няправільны (пра вымаўленне гукаў «р» або «л»). Картавае «р». Картавае вымаўленне. Картавая гаворка. □ І калі з маладога гурту вылеціць раскацісты гучны смех або дзе пачуеш крыху картавую мову, так і закарціць азірнуцца: пэўна ж, ён [Паўлюк Трус] там. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіно́, нескл., н.
1. Тое, што і кінамастацтва. Нарада па пытаннях кіно.
2. Тое, што і кінафільм. Глядзець кіно.
3. Разм. Тое, што і кінатэатр. Мне ёсць чым хваліцца І чым захапляцца і Савецкая вуліца Шлях на Маскву, — Тэатры і клубы, кіно і палацы. Броўка.
•••
Касетнае кіно — розныя сістэмы для дэманстравання кінафільмаў на экранах звычайнага тэлевізара з дапамогай спецыяльнага прыстасавання, у якое ўстаўляецца касета або дыск з запісам кінафільма.
Нямое кіно — неагучанае кіно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велича́ться
1. (называться) прост., обл. называ́цца;
2. (хвалиться, превозноситься) прост. хвалі́цца, разг. выхваля́цца, узвыша́цца, ганары́цца;
3. страд. называ́цца; веліча́цца; праслаўля́цца; (ве́льмі, залі́шне) узніма́цца, (ве́льмі, залі́шне) узно́сіцца, (ве́льмі, залі́шне) расхва́львацца; см. велича́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нахвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.
1. Нагаварыць аб сабе многа добрага; пахваліцца ўволю. Узялі абавязацельствы, расшумеліся, нахваліліся. А як было, так і ёсць. Вось сёння, напрыклад. Нечага недагледзеў.. [Косця], не прадумаў — і сарвалі графік. Шыцік.
2. (звычайна з адмоўем «не» і дзеясловам «магчы»). Пахваліць каго‑, што‑н. удосталь, многа. Добрая рэч гэты Дом селяніна.. Пахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. Уцехай і радасцю ўдавы была адзіная дачка, Раіса, якой маці не магла пахваліцца перад людзьмі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапту́н, ‑а, м.
1. Той, хто шэпча (у 1 знач.) або шэпчацца з кім‑н. Аднак Кірыла не ўсіх пераканаў, чуліся галасы шаптуноў: Калі ты такі порсткі, дык ідзі сабе, а нам і дня хопіць, не гарыць. Гурскі. [Гудкевіч:] — Гэй, шаптуны! Годзе спрачацца. Языкі за зубы — пад’язджаем да вёскі. М. Ткачоў.
2. Той, хто займаецца даносамі, тайна паклёпнічае, распаўсюджвае якія‑н. чуткі. [Харытон:] — Ды хіба ж аб гэтым варта каму хваліцца? І сярод парабкаў шаптуны ёсць. Бажко.
3. Знахар, чараўнік. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і пята. [Харытон Іванавіч] пастаяў на сярэдзіне пакоя, пераступаючы з наскоў на пяткі. Васілёнак. — А яны ў мяне скурай падшыты, — хваліцца Вулька, смела падымаючы і паказваючы пятку валенка. Лынькоў. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіраўся ў зямлю і неставала сілы пацягнуць. Сабаленка.
•••
Душа ў пятках (у пяткі) гл. душа.
Лізаць пяткі каму гл. лізаць.
Падмазаць пяткі гл. падмазаць.
Паказаць пяткі гл. паказаць.
Толькі пяткі заблішчалі — пра хуткі бег.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)