хулаху́п, ‑а, м.

1. Гімнастычны абруч, які круцяць вакол тулава.

2. Фізічныя практыкаванні, кручэнне абруча вакол цела без дапамогі рук.

[Ад hula — назва палінезійскага народнага танца і англ. hoop — абруч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёфі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Галіна фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя працэсы, звязаныя з электрамагнітнымі ваганнямі і радыёхвалямі. Поспехі радыёфізікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмадына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Раздзел фізікі, які вывучае законы цеплавога руху і ўплыў цеплавога руху на фізічныя ўласцівасці цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамі́ць, тамлю́, то́міш, то́міць; то́млены; незак.

1. каго-што. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).

2. каго-што. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.

3. што. Вытрымліваць пры пэўных умовах для атрымання неабходных якасцей (спец.).

Т. цэлюлозу.

|| наз. тамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэ́рыя, -і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе па-за чалавечай свядомасцю і незалежна ад яе.

Формы існавання матэрыі.

2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

Будова матэрыі.

3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

4. перан. Прадмет размовы, тэма.

Гутарыць аб высокай матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надлама́цца, -ламлю́ся, -ло́мішся, -ло́міцца; -лама́ўся, -ма́лася; -ламі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім.

Сук надламаўся.

2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы; аслабець.

Здароўе надламалася.

3. перан. Стаць іншым, змяніцца.

У іх узаемаадносінах нешта надламалася.

|| незак. надло́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; незак., што.

1. Ствараць план, канструкцыю чаго‑н.; распрацоўваць канструкцыю і збіраць, вырабляць механізмы, машыны і інш. Канструяваць аўтамабілі. Канструяваць фізічныя прыборы. Канструяваць радыёпрыёмнік.

2. Кніжн. Ствараць у пэўным саставе. Канструяваць прэзідыум міжнароднага кангрэса.

[Ад лац. construere — будаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спортфізічныя і разумовыя практыкаванні, спаборніцтвы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. спорт або польск. sport. З англ. sport, дзе першапачаткова значыла ‘забава, пацеха’, а з XVII ст. спаборніцтва’. Узнікла праз аферэзу з disport ‘забаўляцца, гуляць’, запазычанага з ст.-франц. desporter (< porter ‘насіць’, параўн. імпарт, экспарт, порт). Гл. Глухак, 572; Сной₂, 738; ЕСУМ, 5, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фізі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фізікі (у 1 знач.). Фізічныя законы. Дасягненні фізічнай навукі. Фізічныя доследы. // Прызначаны для вывучэння фізікі, для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне фізікі. Фізічная лабараторыя. Фізічны гурток. □ А рэастат мы можам зрабіць самі ў сваім фізічным кабінеце, — дадаў.. [настаўнік], — Гэта не бяда. Якімовіч.

2. Уласцівы галіне з’яў, якімі займаецца фізіка. Фізічныя працэсы. □ Калі для механічнага і хімічнага даследавання парод трэба мець іх у руках, то фізічныя іх уласцівасці можна вызначыць з паверхні. Чаркасаў.

3. Які мае адносіны да прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету; матэрыяльны. Фізічны знос машын. Фізічны аб’ём закупак.

4. Які мае адносіны да чалавечага арганізма, будовы чалавека, яго знешняга аблічча. Чым больш.. [Галена] вырастала, тым больш магла б быць увасабленнем дзявочага здароўя і сілы. Разам з тым яна рабілася ўвасабленнем і дзявочай прыгажосці. Гэта была прыгажосць фізічная, пышная і заўсёды прывабная. Чорны. // Звязаны са станам арганізма, яго адчуваннямі. Фізічны страх. □ Цяпер.. [Люба] чытала.. Таксама як лёгкасць чыстай бялізны поўніла яе цела фізічнай асалодай, так і тут была своеасаблівая асалода. Чорны. Вязня з туга скутымі мазольнымі рукамі Займаюць фізічныя і душэўныя пакуты. Бугаёў. Стук колаў, які аддаляўся, цішэў, біў Алаізу па сэрцы. Яна адчувала проста фізічны боль ад гэтых удараў. Арабей. // Які датычыцца сілы і працы мышцаў; не разумовы. Фізічнае выхаванне вучняў. Фізічная падрыхтоўка спартсменаў. □ Аўтаматычнае выключэнне і ўключэнне вызваляе рабочых ад фізічнай працы.. Яны толькі пазіраюць за работай агрэгатаў. «Беларусь». // Звязаны з якім‑н. уздзеяннем на цела, арганізм. Фізічная расправа. Фізічнае пакаранне. Фізічнае знішчэнне.

5. Які адносіцца да палавых узаемаадносін; сексуальны. Фізічная блізкасць.

•••

Фізічная зарадка — комплекс фізічных практыкаванняў, якія выконваюць з мэтай аздараўлення арганізма.

Фізічная культура гл. культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́радзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Страціць станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці папярэдніх пакаленняў; заняпасці; звесціся. Старажытныя віды жывёл вырадзіліся. Вырадзілася племя.

2. Ператварыцца ў сваю процілегласць, страціць першапачатковыя станоўчыя якасці. [Русіновіч:] — Але аптымізм можа вырадзіцца ў бяздумнасць, зубаскальства, няўвагу да сацыяльнага боку жыцця. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)