мано́кль, ‑я, м.

Круглае аптычнае шкло для аднаго вока, якое ўстаўляецца ў вачніцу і ўжываецца замест акуляраў або пенснэ. «Гвардыя першай пойдзе на фронт», — паведамляў якісь дэндзі, з маноклем у воку. Гартны.

[Ад грэч. monós — адзін і лац. oculus — вока.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спыніць існаванне чаго‑н. як арганізаванай адзінкі. Расфарміраваць партызанскае злучэнне. □ І раптам удар. Па дывізіі загад, ансамбль расфарміраваць, а ўдзельнікаў яго — на фронт, па часцях. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ршавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да марша ​1. Маршавы крок. Маршавая песня.

2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск. Калі пачалася вайна, .. [Аўсеева] з маршавай ротай накіравалі на фронт. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звярэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца зверам (у 2 знач.); даходзіць да шаленства. Чым бліжэй падступаў фронт, тым больш звярэлі акупанты. Мележ. Войт з кожным ударам пугі ўсё болей звярэў, ахрып ад дзікай лаянкі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агалі́ць, агалю́, аго́ліш, аго́ліць; аго́лены; зак., каго-што.

1. Зняць адзенне, покрыва, верхні слой і пад.

Вясною аголіцца і выгарыць на сонцы бераг.

2. Пазбавіць дрэвы лісця і пад.

Віхор агаліў таполі.

3. перан. Зрабіць безабаронным, адкрытым для ворага.

А. фронт.

А. левы фланг.

4. перан. Выявіць сваю сутнасць, свой сапраўдны змест; стаць відавочным.

|| незак. агаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аго́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. агале́нне, -я, н. і аго́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць (уверх ці пад што-н.).

П. сякеру пад лаўку.

2. што і чаго. Кінуўшы, дадаць.

П. вугалю ў топку.

3. каго-што і чаго. Даць, паслаць дадаткова (разм.).

П. рэзервы на фронт.

П. машыну дроў.

4. каго-што. Употай пакласці каля каго-, чаго-н., падлажыць.

П. лістоўку.

5. каго-што. Падвезці, давезці (разм.).

П. на машыне ў горад.

|| незак. падкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бамбі́ць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

1. Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы. Горад бамбілі нямецкія самалёты. Чорны.

2. перан. Разм. Безупынна турбаваць каго‑н. просьбамі, лістамі і інш. Я бамбіў рапартамі начальства, прасіў адправіць мяне на фронт. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Пасунуўшыся, перамясціцца. Перасунуцца на другі канец лаўкі. □ Цень ад Максімавай постаці ўпаў на сцяну, перасунуўся на столь. Мікуліч. // Разм. Перайсці, перамясціцца на другое месца. Бой быў кароткі, і фронт хутка перасунуўся далей на ўсход. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разміні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Ачысціць (ачышчаць) ад мін. — Я размініраваў адну з вуліц Валгаграда, — кажа далей Барыс. Гарбук. [Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы, размініраваць пад абстрэлам замініраваныя ўчасткі... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датава́цца, ‑туецца; незак.

1. Абазначацца якой‑н. датай, адносіцца да якога‑н. часу. Рукапіс датуецца 17 стагоддзем. □ Апошні запіс датуецца 30 лістапада таго ж самага года — днём, калі курсанты здалі залікі і, атрымаўшы годнасць савецкіх афіцэраў, збіраюцца ісці на фронт. Арабей.

2. Зал. да датаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)