улу́с, ‑а, м.
1. Уладанне мангольскага хана на тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы.
2. Пасяленне, стойбішча ў народаў Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі, Сібіры і ў калмыкаў.
3. У Якуціі да 1926 г. — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая адпавядала раёну.
[Манг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насаро́г, ‑а, м.
1. Вялікая траваедная млекакормячая жывёліна з адным або двума рагамі на насавых і лобных касцях, якая жыве ў Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Белы насарог. Аднарогі насарог. Двухрогі насарог.
2. Вялікі буры жук з рогам на галаве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газе́ль 1, ‑і, ж.
Запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.
[Араб. gazāl.]
газе́ль 2, ‑і, ж.
Невялікая стройная жывёліна падсямейства сапраўдных антылоп з рагамі лірападобнай формы.
[Фр. gazelle з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышэ́лец, ‑льца, м.
Прышлы, чужы, не тутэйшы чалавек. Тут [у Канадзе] вельмі многа былых прышэльцаў з усходняй Еўропы. Брыль. — Ого, без дакументаў! — мнагазначна сказаў малады, пільна разглядаючы пакрытыя рубцамі з яшчэ не загоенымі ранамі рукі прышэльца. Лупсякоў. Гаспадар падхапіўся, замітусіўся ля прышэльцаў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семі́ты, ‑аў; адз. семіт, ‑а, м.; семітка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. семіткі, ‑так; ж.
Група народаў, былых або цяперашніх насельнікаў Паўночнай і Усходняй Афрыкі і Пярэдняй Азіі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, сірыйцы, яўрэі, эфіопы.
[Ад імені Сіма, аднаго з трох братоў, якія з’яўляцца, паводле біблейскага падання, роданачальнікамі зямных плямён.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суахі́лі, нескл.; адз. суахілі, нескл., м. і ж.
1. Народ, які жыве ў Танзаніі, Кеніі, часткова ў Мазамбіку.
2. у знач. нескл. прым. Мова сям’і банту, якая з’яўляецца адной з дзвюх афіцыйных моў Танзаніі і Кеніі і пашыраныя таксама ў іншых краінах Усходняй Афрыкі як мова міжэтнічных зносін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́кша, ‑ы.
1. ж. У некаторых краінах Усходняй і Паўднёвай Азіі і Афрыкі — невялікая двухколая каляска на рысорах, прызначаная для перавозкі пасажыраў і грузаў.
2. м. Чалавек, які, запрогшыся ў такую каляску, перавозіць пасажыраў і грузы. Стаю. Ужо трэці трамвай празвінеў, І вось падбягае з павозкаю рыкша, Павезці па вуліцы хоча мяне. Прыходзька.
[Япон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пігме́й, ‑я, м.
1. Прадстаўнік карлікавых плямён Цэнтральнай Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі. // Пра чалавека маленькага росту. Комін відаць на многа кіламетраў навокал. Акурат — строгі палец велікана, што паказвае пігмеям на вечнае неба. Бядуля. // Пра прадмет, жывёліну, расліну вельмі малых памераў.
2. Нікчэмны, абмежаваны чалавек. Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак. Кірэенка.
[Грэч. pigmáios — велічынёй з кулак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ары́йцы, ‑аў; адз. арыец, арыйца, м.; арыйка, ‑і, ДМ арыйцы; мн. арыйкі, арыек; ж.
1. Народы і плямёны, што гаварылі на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных імі народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі — назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах.
2. У расісцкай нямецкай літаратуры — прадстаўнік «вышэйшай», нямецкай расы.
[Ад санскр. arya — высакароднага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
долгота́
1. даўжыня́, -ні́ ж.; (продолжительность) праця́гласць, -ці ж.;
долгота́ дня даўжыня́ дня;
долгота́ зву́ка лингв. праця́гласць гу́ка;
2. геогр. даўгата́, -ты́ ж.;
Москва́ нахо́дится на 37°37’ восто́чной долготы́ Масква́ знахо́дзіцца на 37°37’ усхо́дняй даўгаты́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)