суахілі, нескл.; адз. суахілі, нескл., м. і ж.

1. Народ, які жыве ў Танзаніі, Кеніі, часткова ў Мазамбіку.

2. у знач. нескл. прым. Мова сям’і банту, якая з’яўляецца адной з дзвюх афіцыйных моў Танзаніі і Кеніі і пашыраныя таксама ў іншых краінах Усходняй Афрыкі як мова міжэтнічных зносін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)