ператвара́льнік, ‑а, м.
1. Прылада, устаноўка для ператварэння аднаго віду электрычнай энергіі ў другі або сонечнай энергіі ў электрычную. Ператваральнік току. Крэмніевы ператваральнік сонечнай энергіі.
2. Той, хто ператварае што‑н., пераўтваральнік. Наказ жыцця як дзеяння, а чалавека як ператваральніка жыцця, актыўнасць якога накіравана на перабудову свету, на перабудову самога чалавека, ляжыць у аснове метаду сацыялістычнага рэалізму. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Прыстасаванне, устаноўка для сушкі чаго‑н. Барабанная сушылка.
2. Памяшканне, дзе адбываецца сушка, прасушванне чаго‑н. Суконнае прадпрыемства ў Хомску Кобрынскага павета размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках: самы вялікі двухпавярховы дом — два цэхі.., яшчэ адзін мураваны дом. .. Астатнія, драўляныя памяшканні — [фарбавальня], сушылка, сталярная, слясарная і іншыя майстэрні. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтрыфу́га, ‑і, ДМ ‑фузе, ж.
1. Машына для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл. Працавала паравая машына высокага ціску на дзесяць конскіх сіл, што прыводзіла ў рух цэнтрыфугі. Караткевіч. Яшчэ я люблю круціць ручку цэнтрыфугі. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў.
2. Устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.
[Ням. Zentrifuge ад лац. centrum — цэнтр і fuga — бег.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пульт, ‑а, М ‑льце, м.
1. Падстаўка для пот. Дырыжорскі пульт.
2. Устаноўка з сістэмы прыбораў, якая дае магчымасць кіраваць на адлегласці работай чаго‑н. Пульт кіравання касмічным караблём. Дыспетчарскі пульт. □ Усімі самымі цяжкімі і адказнымі працэсамі ішло кіраванне з пультаў, тэхніка тут нагадвала проста чарадзейства. Скрыган. Утульна і хітравата падміргвалі кантрольныя лямпачкі на пультах, мякка гулі рэле аўтаматычных лабараторый. Шыцік.
[Ням. Pult.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэа́ктар, ‑а, м.
1. Электрычны апарат для абмежаваныя велічыні токаў кароткага замыкання ў ланцугах пераменнага току.
2. Апарат для ажыццяўлення хімічных рэакцый пры пэўных тэмпературах і цісках.
3. Устаноўка для атрымання атамнай энергіі, заснаваная на выкарыстанні ланцуговай рэакцыі дзялення атамных ядраў.
•••
Атамны (ядзерны) рэактар — тое, што і рэактар (у 3 знач.).
Цяжкаводны рэактар — рэактар, у якім замаруджвальнікам нейтронаў служыць цяжкая вада.
[Ад лац. re — проці і actor — тое, што дзейнічае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ланцу́г, ‑а, м.
1. Рад аднолькавых металічных звенняў, паслядоўна злучаных адно з адным. Ланцуг якара. □ Дзядзька Алесь з важатым ускацілі камель абрэзанай калоды на сані і прывязалі ланцугом. Якімовіч. // толькі мн. (ланцугі́, ‑оў). Аковы, кайданы. Трое стражнікаў абхапілі з усіх бакоў, надзелі ланцугі.. на чорныя мазолістыя рукі Андронавы. Каваль. Ішлі на пошукі схаваных скарбаў у ланцугі закованыя людзі. Дубоўка. // перан. Тое, што скоўвае свабоду, волю, гняце каго‑н. На зямлі раскутай Носяць шум вятры: «Бальшавіцкім гневам Знят ланцуг пакуты, — Вы — гаспадары!» Колас.
2. Суцэльны рад, сукупнасць каго‑, чаго‑н. Ланцуг электрычных агнёў. □ З дзвярэй фанернага цэха выпаўзаў .. ланцуг пустых ваганетак. Чорны. // Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад другога. Ланцуг аўтаматчыкаў. Рассыпацца ў ланцуг. □ Ланцуг чырвонаармейцаў ляжаў перад узгорачкам. Дудо. // Рад гор. Горны ланцуг.
3. перан. Бесперапыннае ўзаемазалежнае развіццё чаго‑н.; паслядоўны рад падзей, думак і пад. Ланцуг асацыяцый. □ Нават і так званыя шкодныя драпежнікі маюць пэўнае значэнне ў агульным ланцугу заканамернасцей прыроды. В. Вольскі.
4. Спец. Устаноўка з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію. Электрычны ланцуг. Ланцуг правадоў.
5. у знач. прысл. ланцуго́м. У рад, адзін за другім. Беглі хутка ланцугом партызаны. Мележ.
•••
І на ланцугу (ланцугом) не зацягнеш гл. зацягнуць.
На ланцугу не ўтрымаць гл. утрымаць.
Пасадзіць на ланцуг гл. пасадзіць.
Як з ланцуга сарваўся гл. сарвацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)