рэлье́фны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выступае над паверхняй, выпуклы. На каменных плітах высечаны рэльефныя фігуры людзей — партрэты пахаваных. В. Вольскі. Горад ляжаў унізе, быццам на рэльефнай карце. Мележ.
2. перан. Выразны, ясны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́ра, безас. у знач. вык.
Пра наяўнасць або лішак дзе‑н. вільгаці. Тут [у калдобінах] сыра, і грыбы растуць усё лета, з вясны. Пташнікаў. Унізе было цёмна і сыра, як у глыбокім склепе. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны. // Які гарантуе бяспеку. [Сцяпан Захаравіч:] — Калі мы былі ўжо на бяспечнай вышыні, унізе затрашчалі зеніткі. Позна! Жычка.
2. Які не прыносіць шкоды; бясшкодны. Бяспечны сродак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гару́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Абл. Невысокая горка, маленькі ўзгорак. Сцежка падымаецца ад саснячку на гарушку. Пташнікаў. Унізе, пад гарушкаю, пераліваецца цераз дарогі і сцежкі растопленае золата нівы. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пука́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць пукатага. Пукатасць паверхні.
2. Пукатае месца. Нарэшце [Іван Кузьміч] адчуў,.. што пукатасць гары, здаецца, скончылася і далей унізе — абрыў. М. Ткачоў. На зямліста-шэрых шчоках многа выемак і пукатасцей. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таве́рна, ‑ы, ж.
Невялікі шынок; карчма (у Італіі, Швейцарыі і некаторых іншых краінах). Унізе, ля паўднёвага схілу Бірсы, былі шумныя вуліцы і плошчы з крамамі і складамі тавараў, арсеналамі, лазнямі, тавернамі. В. Вольскі.
[Іт. taverna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́льман, ‑а, м.
Тып вялікага пасажырскага або таварнага вагона. Нінка спынілася і глядзела, як унізе ішоў доўгі таварны састаў. Маленькія вагоны з чырвонымі дахамі, доўгія пульманы з белымі люкамі, пляцоўкі з трактарамі, з лесам. Шамякін.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́флік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да туфель. Унізе ў шафе ляжалі белыя туфлікі, падобныя на пантофлікі, але з завязкамі. Арабей. Алежка скочыў з ложка, знайшоў свой касцюмчык. 1, калі адзяваўся, калі зашнуроўваў туфлікі, дыхаў шумна, часта. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
круцізна́, ‑ы, ж.
1. Уласцівасць крутога (у 1 знач.). Круцізна пад’ёму. Круцізна берага.
2. Крутое месца, абрыў. [Іван] таропка ўзбег на круцізну, быццам уцякаючы ад думак аб .. [Джуліі], пакінутай унізе, але ўсё ж не могучы адолець прыкрасці сваіх адчуванняў. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́ча, ‑ы, ж.
Крутое месца, круты бераг, спуск. Бальніца стаіць на высокім беразе, над самай кручай, і Дняпро — вось ён, унізе. Шамякін. Крохкі, высушаны сонцам глей увесь час асыпаўся з-пад ног, калі яны спускаліся з кручы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)