народаўла́ддзе, ‑я, н.

Форма праўлення, пры якой улада належыць народу; дэмакратыя. СССР — краіна сапраўднага народаўладдзя. □ У ходзе сацыялістычнага будаўніцтва ўвасабляюцца ў жыццё ідэі Маркса і Леніна аб сацыялістычнай дзяржаўнасці і дэмакратыі, аб развіцці народаўладдзя ў сацыялістычным грамадстве. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Воласць (БРС, Нас., Бяльк., Яшк.). Рус. во́лость, укр. во́лость, ст.-рус. волость ’вобласць, тэрыторыя, дзяржава, улада’, ст.-бел. во́лость ’воласць’, ст.-слав. власть, польск. włość, чэш. vlast, славац. vlasť ’айчына’, серб.-харв. вла̑ст, славен. lȃst, род. скл. lastȋ ’уладанне, маёмасць’, балг. властулада’. Прасл. volstь < voldtь (< уладаць) (Махэк₂, 693; Скок, 3, 604). Роднасныя: лат. vàlsts ’дзяржава’, літ. valsčius ’воласць’ (Траўтман, 340 і наст.; Буга, РФВ, 75, 133 і наст.; Фасмер, 1, 344). Некалькі інакш аб словаўтварэнні КЭСРЯ (65) і Шанскі (1, В, 151 і наст.), якія выводзяць ад *volda ’ўлада’ з дапамогай суф. ‑tь: *voldtь > volstь > volostь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць.

Улада ўсталявалася.

Зіма ўсталявалася.

Усталявалася цішыня.

2. Асесці, уладкавацца дзе-н.

Ён усталяваўся на новым месцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй.

Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны.

У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.

|| незак. усталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. усталява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Майстра́т ’магістрат’ майстратовы ’магістраты’ (Нас.), суч. бел. магістра́т ’гарадское ўпраўленне ў некаторых зах.-еўрап. краінах’, ’будынак, дзе яно размяшчаецца’; ’выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, якое ведала судовымі і падатковымі справамі’. Ст.-бел. маистратъ, маистратусъ, магистратъулада, магістрат’ запазычана са ст.-польск. magistrat, якое з лац. magistratus (Булыка, Запазыч., 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іера́рх ’назва епіскапа’, іера́рхія ’парадак падпарадкавання ніжэйшых званняў вышэйшым па строга вызначаных ступенях’. Крыніца: грэч. ἱεράρχης (ἱερός ’свяшчэнны’ + ἀρχήулада’), адкуль суфіксальнае ўтварэнне ἱεραρχία. Шанскі, 2, I, 16. Ст.-бел. иерархъ, иерархия з 1601 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 183) са ст.-рус. Няма падстаў лічыць паўторна запазычаным з рус. у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Улада, уплыў. Свежы сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон, які браў мяне ў сваю абладу. С. Александровіч.

2. Уладанне, прыналежнасць, здабытак. У сяле ўсялякія чуткі, усякая гутарка, што вядзецца патайна, без усякіх сведак, скора робіцца агульнай абладай. Колас.

3. Аправа (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мана́рхія, ‑і, ж.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання. Абмежаваная манархія. Неабмежаваная манархія.

•••

Абсалютная манархія — манархія, у якой уся ўлада належыць толькі манарху.

Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.

Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой каралеўская ўлада апіралася на органы прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.

[Ад грэч. monarchia — адзінаўладства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тырані́я, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана (у 1 знач.). Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго .. нянавісць да тырана. «Полымя».

2. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме. Многія гады, жыццё цэлага пакалення аддзяляюць нас ад вялікай перамогі, якая выратавала чалавецтва ад жахаў гітлераўскай тыраніі. «Помнікі».

3. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н.

[Грэч. tyrannis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́на, -ы, мн. -ы, -ро́н, ж.

1. Галаўны ўбор манарха з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца сімвалам улады манарха.

Царская к.

2. перан. Улада, першынство ў чым-н.

Барацьба за карону.

Барацьба за шахматную карону.

3. Тое, што і крона¹.

4. Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення (спец.).

Сонечная к.

5. у знач. прысл. каро́най. Вакол галавы (пра жаночую прычоску).

Улажыць касу каронай.

Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) (разм.) — гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не пацерпіць.

|| прым. каро́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства, а таксама прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР.

Улада Саветаў.

Вярхоўны С.

Рэспублікі Беларусь.

Сельскі С.

Гарадскі С.

Мясцовыя Саветы.

С. нацыянальнасцей.

2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.

Савет Бяспекі ААН.

Вучоны с. інстытута.

Педагагічны с. школы.

Мастацкі с. тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)