взводи́ться
1. (о курке) узво́дзіць;
2. страд. узво́дзіцца; узніма́цца, падыма́цца; см. взводи́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыбка́, прысл.
На заднія ногі (станавіцца, узнімацца), на задніх нагах (стаяць і пад.). [Жарабок] не знаходзіў месца на шырокім дварышчы, станавіўся дыбка, вытанцоўваў. Чарнышэвіч. Стаіць пад яблыняй [козлік] дыбка і [на]пінаецца, каб дастаць на галінцы лісток. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вски́дываться
1. (быстро подниматься вверх) разг. узніма́цца, падыма́цца;
2. (набрасываться с бранью, упрёками и т. п.) прост. накіда́цца, накі́двацца, напада́ць;
3. страд. ускіда́цца, ускі́двацца; узніма́цца, падыма́цца; см. вски́дывать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узлазіць, узбірацца, забірацца, узнімацца, уздымацца
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
узаемаабумо́ўленасць, ‑і, ж.
Узаемная абумоўленасць з’яў, узаемны ўплыў адных з’яў на другія. Узаемаабумоўленасць з’яў у прыродзе і грамадстве. □ Падаючы ва ўзаемасувязі і ва ўзаемаабумоўленасці з’явы і падзеі, літаратар, паводле А. М. Горкага, павінен узнімацца да шырокіх абагульненняў. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выно́сны ’прамы, высокі (аб дзераве)’ (БРС, Клім.), выно́сісты, выно́слівы ’высокі, тонкі’ (Мат. Гом.). Рус. выносно́й ’моцны, трывалы; ураджайны (год)’, чэш. vznešený ’ўзняты, знатны’, дыял. výnosný ’багаты, радавіты’. Утварэнне ад выносіць з суф. ‑н‑; параўн. таксама ўкр. вино́ситися ’падымацца, узнімацца, узносіцца’ (Гл. Махэк₂, 396).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
превозноси́ться
1. узвыша́цца; (гордиться) ганары́цца; см. превознести́сь;
2. страд. узніма́цца; узно́сіцца, расхва́львацца; см. превозноси́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пу́чыцца, ‑чыцца; незак.
Уздувацца, узнімацца ўгору. Узімку мы хадзілі напрасцяк, цераз рэчку. І от, напрадвесні ўжо, вада паднялася, толькі на сярэдзіне пучыўся лёд. Скрыган. Маці па звычцы садзілася на воз з левага боку — і ўсю дарогу побач з ёй некранутым горбам пучылася на сене посцілка. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Рабіцца больш моцным, здаровым.
Мышцы мацнеюць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнімацца, дзьмуць больш моцна.
Вецер мацнее.
3. перан. Станавіцца ўстойлівым.
М. духам.
4. Умацоўвацца эканамічна, арганізацыйна.
Год ад году мацнее гаспадарка.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Набірацца моцы ў працэсе прыгатавання (пра віно, чай і пад.).
Чай мацнее, калі завараны пастаіць.
|| зак. памацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
взмётываться
1. узніма́цца, падніма́цца; падска́кваць; см. взметну́ться;
2. страд. ускіда́цца, ускі́двацца; узма́хвацца; ара́цца, узо́рвацца; см. взмётывать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)