Уздувацца, узнімацца ўгору. Узімку мы хадзілі напрасцяк, цераз рэчку. І от, напрадвесні ўжо, вада паднялася, толькі на сярэдзіне пучыўся лёд.Скрыган.Маці па звычцы садзілася на воз з левага боку — і ўсю дарогу побач з ёй некранутым горбам пучылася на сене посцілка.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)